Аляксей Аляксандравіч Вакуліч

(Пасля перасылкі з Аляксей Вакуліч)

Аляксей Вакуліч (нар. 24 чэрвеня 1998, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксей Вакуліч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Вакуліч
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1998(1998-06-24)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ Івацэвічы
0000 — 2015 Беларусь Нёман (Гродна)
Клубная кар’ера*
2015 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2016 — 2017 Беларусь Мінск 1 (0)
2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 12 (0)
2018 Беларусь Баранавічы 12 (3)
2019 — 2020 Беларусь Смалявічы 40 (6)
Нацыянальная зборная**
2016 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2018.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец ДЮСШ горада Івацэвічы, у юнацкім узросце трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе ў 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У студзені 2016 года малады паўабаронца перайшоў у «Мінск»[2], дзе таксама стаў у асноўным выступаць за дубль. 23 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Гарадзеі» (2:1), таксама згуляў за асноўную каманду «Мінска» ў адным матчы Кубка Беларусі. У сакавіку 2017 года гуляў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі спупраць БАТЭ, аднак пазней больш не прыцягваўся да асноўнай каманды «гараджан», выступаў выключна за дубль.

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах», але беспаспяхова[3] і пачаў сезон 2018 у складзе «Энергетыка-БДУ»[4]. У жніўні 2018 года перабраўся ў «Баранавічы»[5].

У снежні 2018 года папоўніў склад «Смалявічаў»[6]. Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020 годзе заставаўся асноўным іграком смалявічцаў. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[7].

Міжнародная кар’ераПравіць

У лістападзе 2016 года выступаў за юніёрскую зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Нёман   12 0
2016 Д1 Мінск   1 0
2017 дубль Мінск   19 2
2018 (1) Д2 Энергетык-БДУ   12 0
2018 (2) Д2 Баранавічы   12 3
2019 Д2 Смалявічы   27 3
2020 (1) Д1 Смалявічы   13 3

Зноскі

СпасылкіПравіць