Аляксей Васіленя
Аляксей Васіле́ня (27 сакавіка 1899, в. Малая Бераставіца, цяпер Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 26 ліпеня 1978, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.
Аляксей Васіленя | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1978 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Вучыўся ў Гродзенскім рэальным вучылішчы. Падчас Першай сусветнай вайны — у эвакуацыі. Скончыў рэжысёрскія курсы ў Новарасійску. Пасля Кастрычніцкага перавароту ваяваў у кавалерыйскім корпусе генерала Дзянікіна. На пачатку 1920-х гадоў — польскі вайсковец, служыў у Вільні ў сапёрных частках. У 1921 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у Беларускім аб’ездным тэатры да моманту яго ліквідацыі польскімі ўладамі. У 1927—1928 гг. сакратар Палескага аддзела Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пазней выконваў абавязкі сакратара беларускага пасольскага клуба «Змаганне».
У часе нямецкай акупацыі — кіраўнік Беларускай народнай самапомачы ў Слоніме, маёр БКА, кіраўнік канцылярыі Галоўнага камандавання БКА, удзельнік Другога Усебеларускага кангрэсу. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі, Таварыства беларускай школы, Беларускай каапэрацыі.[1] Улетку 1944 г. выехаў у Германію, жыў у Берліне, займаў пасаду сакратара Прэзідыума Беларускай Цэнтральнай Рады. У лагерах для перамешчаных асобаў рэдагаваў сатырычны часопіс «Смехам па галаве», у Гамбургу разам з Сяргеем Хмарам і Міколам Паньковым выдаваў сатырычны часопіс «Маланка».
З 1949 года жыў у Аўстраліі. Актыўны ўдзельнік жыцця беларускай грамады ў Сіднеі. Адзін з арганізатараў Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, у якім займаў розныя пасады. Шматгадовы распаўсюднік беларускага друку і сталы прадстаўнік газеты «Беларус» у Сіднеі.
Зноскі
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
Літаратура
правіць- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.