Аляксей Віктаравіч Марачкоў

Аляксей Віктаравіч Марачкоў[1] (нар. 26 сакавіка 1954) — беларускі ўрач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2009)[2].

Аляксей Віктаравіч Марачкоў
Дата нараджэння 26 сакавіка 1954(1954-03-26) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці даследчык, анестэзіёлаг, рэаніматолаг, урач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Магілёўскім раёне. Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута пачаў урачэбную дзейнасць на пасадзе ўрача анестэзіёлага-рэаніматолага ў Магілёўскай абласной бальніцы, дзе працягвае працаваць да гэтага часу загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі[2].

Навуковая дзейнасць правіць

У 1987 годзе без адрыву ад практычнай працы пад кіраўніцтвам прафесара І. Ф. Астрэйкава, які тады толькі ўзначаліў кафедру дзіцячай анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і таксікалогіі ЦОЛІУ ўрачоў, Аляксей Віктаравіч паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафілактыка ўскладненняў, звязаных з рознымі варыянтамі размяшчэння катэтэраў у цэнтральных венах у дзяцей». У цяперашні час методыка вызначэння становішча цэнтральнага вянознага катэтара, прапанаваная А. В. Марачковым, выкарыстоўваецца ў паўсядзённай практыцы, за мяжой выпускаюцца спецыяльныя наборы для яе прымянення[2].

Адным з першых у Рэспубліцы Беларусь укараніў у паўсядзённую практыку выкарыстанне экстракарпаральных метадаў дэтаксікацыі на ўзроўні аддзялення рэанімацыі абласной бальніцы па-за буйнымі сталічнымі цэнтрамі. Вынікам гэтай дзейнасці з’явілася абарона ў 1998 годзе доктарскай дысертацыі (навуковы кансультант прафесар І. І. Канус) на тэму «Павышэнне бяспекі і эфектыўнасці некаторых метадаў дэтаксікацыі ў інтэнсіўнай тэрапіі хворых пры неадкладных станах»[2].

А. В. Марачкоў распрацаваў шэраг арыгінальных методык, ён з’яўляецца аўтарам 7 вынаходстваў і патэнтаў. Вынікі праведзеных ім навуковых даследаванняў адлюстраваны больш як у 200 друкаваных работах, некалькіх рэкамендацыях Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, 4 манаграфіях. Навуковая дзейнасць з’явілася асновай для ўдасканалення выбітнага медычнага таленту А. В. Марачкова[2].

Больш за 20 гадоў Аляксей Віктаравіч Марачкоў з’яўляецца галоўным пазаштатным анестэзіёлагам-рэаніматолагам Упраўлення аховы здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[2].

Зноскі

Спасылкі правіць