Адкрыць галоўнае меню

Аляксей Віктаравіч Мартынец

Футбол
Аляксей Мартынец
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Мартынец
Нарадзіўся 13 сакавіка 1985(1985-03-13) (34 гады) ці 13 мая 1985(1985-05-13)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 — 2009 Сцяг Беларусі Мінск 121 (19)
2008   Сцяг Беларусі Мінск-2 11 (3)
2009 Сцяг Беларусі Смаргонь 13 (2)
2010 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 23 (0)
2011 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 28 (1)
2012 — 2017 Сцяг Беларусі Гарадзея 124 (6)
2017 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 14 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 красавіка 2018.


Аляксей Мартынец (нар. 13 сакавіка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскай «Змены» (пазней пераўтворана ў ФК «Мінск»), з 2003 года пачаў выступаць за клуб у Другой лізе і прайшоў з ім шлях да найвышэйшага дывізіёну. У Вышэйшай лізе за «Мінск», аднак, гуляў нядоўга, шмат часу прапусціў з-за траўм, і завяршаў кар’еру ў сталічным клубе ў дублі і фарм-клубе «Мінск-2».

З лета 2009 года гуляў за «Смаргонь» і жодзінскае «Тарпеда». У 2011 годзе выступаў у Першай лізе за мікашэвіцкі «Граніт», а пасля стаў іграком «Гарадзеі», дзе трывала замацаваўся ў аснове.

Па выніках сезону 2015 дапамог гарадзейцам выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2016 не меў сталага месца ў складзе, звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У першай палове 2017 года амаль не з’яўляўся на полі. У ліпені 2017 года адправіўся на прагляд у літоўскі «Атлантас»[3], аднак не падышоў і вярнуўся ў «Гарадзею». Неўзабаве пасля вяртання пакінуў гарадзейскі клуб і перайшоў у «Граніт»[4], за які гуляў да канца сезону 2017.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 Д3 Змена   22 1
2004 Д3 Змена   24 5
2005 Д2 Змена   30 5
2006 Д2 Мінск   26 6
2007 Д1 Мінск   19 2
2008 Д3 Мінск-2   11 3
2009 (1) дубль Мінск   11 0
2009 (2) Д1 Смаргонь   13 2
2010 Д1 Тарпеда   23 0
2011 Д2 Граніт   28 1
2012 Д2 Гарадзея   20 0
2013 Д2 Гарадзея   29 0
2014 Д2 Гарадзея   29 2
2015 Д2 Гарадзея   30 3
2016 Д1 Гарадзея   14 1
2017 (1) Д1 Гарадзея   2 0
2017 (2) Д2 Граніт   14 1

Зноскі

СпасылкіПравіць