Аляксей Генадзевіч Грышын
Аляксей Генадзевіч Гры́шын (18 чэрвеня 1979, Мінск) — беларускі фрыстайліст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001).
![]() | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Аляксей Генадзевіч Грышын |
Спецыялізацыя | фрыстайл[1] |
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1979 (45 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Трэнеры | Мікалай Іванавіч Казека |
Рост | 172 см |
Вага | 72 кг |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Спартыўная кар’ера
правіць25 лютага 2010 Аляксей Грышын заваяваў першы залаты медаль у гісторыі Беларусі на XXI Зімовых Алімпійскіх Гульнях[2]. Гэта была яго другая алімпійская ўзнагарода — да гэтага ён быў бронзавым прызёрам Алімпіяды 2002 у Солт-Лэйк-Сіці. У Турыне 2006 Аляксей Грышын заняў чацвёртае месца, а ў Нагана 1998 быў восьмы. Акрамя гэтых дасягненняў у яго актыве ёсць і ўзнагароды чэмпіянатаў свету: у 2001 годзе ён выйграў сусветнае першынство, у 2003 быў сярэбраным прызёрам, а ў 2005 годзе стаў уладальнікам бронзы. Акрамя таго, ён не раз станавіўся пераможцам і прызёрам на этапах Кубка свету.
Лепшы спартсмен Беларусі 2010 года па выніках апытання газеты «Спортивная панорама», а таксама па версіі агенцтва БелеПАН.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Eurosport.ru
- Афіцыйны сайт Аляксея Грышына Архівавана 28 студзеня 2019.
- Спартыўная біяграфія і вынікі Аляксея Грышына на старонцы Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту Архівавана 12 красавіка 2010.
- Зала алімпійскай славы Беларусі (усе алімпійскія медалісты) Архівавана 11 лютага 2010.