Аляксей Георгіевіч Бондар

Аляксей Георгіевіч Бондар (15 кастрычніка 1908, в. Касцяшы, Уздзенскі раён — 3 лютага 1994) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР. Заслужаны юрыст БССР (1968)[1].

Аляксей Георгіевіч Бондар
пракурор г. Мінска
1945 — ?
пракурор Мінскай вобласці
1939 — 1941
старшыня Вярхоўнага Суда БССР
1944 — 1945
сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
1945 — 1949
пракурор БССР
1949 — 1967
старшыня Вярхоўнага Суда БССР
жнівень 1967 — люты 1984
Нараджэнне 15 кастрычніка 1908(1908-10-15)
в. Касцяшы, Уздзенскі раён
Смерць 3 лютага 1994(1994-02-03) (85 гадоў)
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Біяграфія

правіць

Член КПСС з 1930. Скончыў Беларускі дзяржаўны прававы інстытут пры Наркамаце юстыцыі БССР (1935). З 1935 у органах пракуратуры БССР. З ліпеня 1941 у складзе Мінскага падпольнага абкама КП (б) Б. У 1941-42 намеснік камандзіра Мінскага партызанскага злучэння. У 1943-44 упаўнаважаны ЦШПР пры штабе Бранскага фронту. З 1944 старшыня Вярхоўнага Суда БССР. З 1945 сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 1949 пракурор БССР. З 1967 старшыня Вярхоўнага Суда БССР. Член ЦК КПБ у 1949-71, член Рэвізійнай камісіі КПБ з 1971 года[1].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трох скліканняў (1950 г., 1954 г., 1958 г.). Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР другога, трэцяга, шостага і сёмага скліканняў (1947 г., 1951 г., 1963 г., 1967 г.)[2].

Узнагароды

правіць

За заслугі перад Радзімай Бондар А. Г. узнагароджаны ордэнамі: «Леніна» (1949 г.), «Чырвонай Зоркі» (1942 г.), «Чырвонага Сцяга» (1943 г.), «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1945), «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1967 г.), «Кастрычніцкай рэвалюцыі» (17 красавіка 1974 г.), «Дружбы народаў» (1978 г.); медалямі: «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» 2 ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» і 2 ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР[2].

Зноскі

  1. а б Бондарь Алексей Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 72. — 737 с.
  2. а б БОНДАРЬ АЛЕКСЕЙ ГЕОРГИЕВИЧ(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

правіць