Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
Аляксе́й Канстанці́навіч Гле́баў (11 (24) сакавіка 1908, в. Звяровічы, Смаленская губерня (цяпер Краснінскі раён, Смаленская вобласць, Расія) — 2 кастрычніка 1968, Мінск, БССР) — беларускі скульптар, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[3].
Аляксей Канстанцінавіч Глебаў | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | руск.: Алексей Константинович Глебов |
Дата нараджэння | 11 (24) сакавіка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1968[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | скульптура |
Вучоба | |
Уплыў на | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык, Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі, Эдуард Барысавіч Астаф’еў і Уладзімір Пятровіч Слінчанка |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьА. К. Глебаў нарадзіўся ў вёсцы Звяровічы (сучасны Краснінскі раён Смаленскай вобласці). У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме[3] ў М. А. Керзіна. Адзін з арганізатараў у Віцебску Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[3].
З 1955 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[3].
Творчасць
правіцьПрацаваў у галіне партрэтнай, сюжэтна-кампазіцыйнай і манументальнай пластыкі[3]. Лепшыя работы адметныя тонкай мадэліроўкай формаў, пластычнасцю і эмацыйнай выразнасцю, майстэрствам выканання ў матэрыяле[3].
Удзельнічаў у афармленні Дома ўраду БССР (бюст М. В. Фрунзэ, 1933), ствараў барэльефы для Дома Чырвонай Арміі (1936) і Палаца піянераў і школьнікаў (1940) у Мінску, скульптуры «Лявоніха» і «Крыжачок» для будынка Усесаюзнай сельскагаспадачай выстаўкі ў Маскве (1940)[3].
Скульптар шмат гадоў працаваў над помнікам беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. У 1946 годзе была створана невялікая па памерах мадэль першадрукара з глобусам у руках. У 1954 годзе з дрэва была выразаная новая статуя Скарыны, якая экспанавалася ў 1955 годзе на ВДНГ у Маскве.
У 1967 годзе Глебаў стварыў мадэль помніка Скарыну для Полацка. Адліць з бронзы скульптуру ён не паспеў, што зрабілі за яго яго вучні — скульптары Ігар Глебаў і Андрэй Заспіцкі.
У 1976 годзе Аляксею Глебаву пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за помнік Францыску Скарыну ў Полацку[4].
Творы
правіць- Манумент Перамогі ў Мінску (1954), у сааўтарстве з А. А. Бембелем, З. І. Азгурам, С. І. Селіханавым
- Група «Грамадзянская вайна ў Беларусі» (гліна, 1937—1940, не захавалася)
- Конная статуя Л. М. Даватара (гіпс, 1945, Абласны краязнаўчы музей, Віцебск)
- Партрэт У. І. Уладамірскага (бронза, 1949)
- Помнік Францыску Скарыну ў Полацку (1974).
- Помнік Сталіну ў Мінску (1952), у сааўтарстве з А. А. Бембелем, З. І. Азгурам, С. І. Селіханавым.
- Помнік Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1972), у сааўтарстве з І. Краўчанкам.
- Група «Максім Горкі і Янка Купала», 1949
- «Георгій Скарына» (дрэва, 1954),
- «Пасля працы. Улікоўшчыца» (1957)
- Група «Сустрэча У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917» (гіпс, 1957—1958) — усё ў Мастацкім музеі БССР, Мінск
- Рэльеф «Партызаны Беларусі» (бронза, 1954) для помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам у Мінску.
- статуі «Юнацтва», «Плаўчыха» (абедзве 1963 год).
-
Рэльефы на сюжэты піянерскага жыцця ў Палацы піянераў і школьнікаў. 1940
-
Рэльефы на сюжэты піянерскага жыцця ў Палацы піянераў і школьнікаў. 1940
-
Лявоніха. Барэльеф у гасцініцы «Беларусь». 1947
-
Янка Купала. 1949
-
Партрэт народнага артыста БССР У. І. Уладамірскага. 1949
-
Новыя гарызонты. 1953
-
Генерал Даватар. 1955
-
Георгій Скарына. 1955
-
Георгій Скарына. 1955. Фрагмент
-
Рэльеф «Партызаны Беларусі» для помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам. 1953
-
Вяртанне з працы. 1957
-
Сустрэча У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917 года. 1957-1958
-
Сустрэча У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917 года. 1957-1958. Фрагмент
-
Ураджай. Эскіз. 1958
-
Хлеб-соль. Эскіз. 1958
-
Эцюд аголенай фігуры. 1959
Сям’я
правіцьДзядзька скульптара Ігара Мікалаевіча Глебава[5].
Узнагароды і памяць
правіць- Ордэн Леніна
- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944)[6]
- Народны мастак БССР (1955)
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976, пасмяртна)[6]
Імя А. К. Глебава прысвоена мастацкаму каледжу ў Мінску. У 1971 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. І. Краўчанка)[7].
Зноскі
- ↑ Глебов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Глебов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982.
- ↑ К 105-летию народного художника Беларуси Алексея Глебова (руск.)
- ↑ Крылы Пегаса Лёшкі Глебушкі Архівавана 9 мая 2022.. Культура. № 19 (1197) 09.05.2015
- ↑ а б Выставка «И дольше века…» Архівавана 14 ліпеня 2011. (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 702 с. — 9 500 экз.
- Глебов Алексей Константинович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 149—150. — 737 с. — 50 000 экз.
- Никифоров П. П., А. К. Глебов. — М., 1960.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
- Глебаў Аляксей Канстанцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Фатаграфія скульптуры «Георгій Скарына» на сайце Вялікай савецкай энцыклапедыі