Аляксей Грыцук (3 ліпеня 1910, в. Міхноўка, Бельскі павет, Гродзенская губерня — 30 мая 1976, Кінгстан, Антарыа, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртавання беларусаў Канады.

Аляксей Грыцук
Аляксей Грыцук, Атава (Канада), 1975 г.
Аляксей Грыцук, Атава (Канада), 1975 г.
Дата нараджэння 3 ліпеня 1910(1910-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1976(1976-05-30) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, настаўнік, грамадскі дзеяч
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Юнацтва правіць

Нарадзіўся 3 ліпеня 1910 года ў вёсцы Міхноўка Бельскага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі. Бацька Юльян і маці Хрысціна з дому Харкевічаў мелі вялікую сям’ю — чатырох сыноў і пяць дачок. Бацька трымаў даволі вялікую гаспадарку, а таксама паравы млын у Старым Ляўкове. Сям’я была рэлігійная, шанаваліся народныя традыцыі і звычаі.

Вучыўся ў Гайнаўскай гімназіі. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. У сярэдзіне 1930-ых гадоў быў прызваны ў польскае войска, дзе служыў у Лідзе ў 77-ым палку ў званні падхарунжага. Атрымаў прапанову перайсці з праваслаў’я ў каталіцтва дзеля кар’ернага росту, але адмовіўся. Пасля войска некалькі гадоў працаваў настаўнікам у Браслаўскай гімназіі, дзе выкладаў гісторыю. У 1938 г. завочна скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта са ступенню магістра гісторыі.

Другая сусветная вайна правіць

На пачатку Другой сусветнай вайны ў часе нямецкага ўварвання ў Польшчу ў верасні 1939 года ўдзельнічаў ў абароне Варшавы. Быў паранены і трапіў у палон. Ляжаў у варшаўскім шпіталі, адкуль уцёк на радзіму, дзе ўжо былі савецкія войскі. У 1940—1941 гадах настаўнічаў, вывучаў літаратуру ў Настаўніцкім інстытуце ў Беластоку. У часе нямецкай акупацыі далучыўся да Беларускага камітэта ў Беластоку, у чэрвені 1942 г. быў прызначаны інспектарам беларускіх школ Беластоцкай акругі, апрацоўваў школьныя падручнікі. За непрацяглы час Грыцуку ўдалося стварыць на Беласточчыне больш 80 беларускіх школ. Яго паплечнікамі былі Хведар Ільяшэвіч і Уладзімір Тамашчык. У 1944 г. — асветны афіцэр у БКА. Чытаў лекцыі па гісторыі ў 1-ым кадравым батальёне БКА ў Берліне. Брат Мікалай таксама быў у БКА, ён быў у беларускім антыбальшавіцкім падполлі ў групе пад кіраўніцтвам Усевалада Родзькі, а пасля знік без вестак.

З лета 1944 г. на эміграцыі ў Германіі, тры гады правёў у аўстрыйскім Зальцбургу, дзе разам з Уладзімірам Дудзіцкім, Міколам Ганьком, Алесем Салаўём арганізаваў беларускі камітэт. У той час, калі яшчэ не было ніякіх візаў на выезд з Аўстрыі, ён хадзіў нелегальна цераз Альпы ў Германію, каб навязаць лучнасць з Радай БНР, якая тады была ў Мюнхене. У той час у Аўстрыі ён пазнаёміўся з будучай жонкай Вольгай.

Эміграцыя ў Канаду правіць

У студзені 1948 г. выехаў у Канаду, пасяліўся ў Таронта, дзе браў актыўны ўдел у грамадскім і царкоўным жыцці беларускай грамады. Узначальваў Згуртаванне беларусаў Канады ў 19651967 і 19701972 гг., быў адным з актывістаў парафіі св. Кірылы Тураўскага, старшынёй Сектара Рады БНР. Цікавіўся беларускай паэзіяй. Абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную творчасці М. Багдановіча. Працаваў ва Універсітэце Куінс у Кінгстане (Антарыа).

Памёр 30 мая 1976 г., пахаваны на могілках у Кінгстане. На яго магіле лацінкаю выбіты надпіс: «Змагар за волю Беларусі, хай сняцца табе родныя гоні». Жонка Вольга Грыцук напісала ўспаміны «Мы стваралі сваю Беларусь: Жыццё і дзейнасць Аляксея Грыцука», выдадзеныя ў Мінску ў 2007 г.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць