Аляксей Віктаравіч Дабравольскі

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Аляксей Дабравольскі)

Аляксе́й Ві́ктаравіч Дабраво́льскі (нар. 15 красавіка 1985, Ліда) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Ліда».

Футбол
Аляксей Дабравольскі
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Дабравольскі
Нарадзіўся 15 красавіка 1985(1985-04-15) (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ліда
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 12 (2)
2002—2006 Беларусь Дынама (Мінск) 33 (1)
2005   Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 7 (0)
2006   Расія Металург (Енісей) 17 (1)
2007—2009 Беларусь Мінск 13 (1)
2008   Беларусь Смаргонь 6 (0)
2009   Беларусь Ліда 24 (0)
2010—2021 Беларусь Ліда 269 (44)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (1)
2003—2004 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (1)
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (2)
Трэнерская кар’ера
2021—2022 Беларусь Ліда трэнер
2022 Беларусь Ліда в. а.
2023— Беларусь Ліда
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 лістапада 2018

Клубная кар’ера правіць

З 17 гадоў стаў гуляць за «Дынама» (Мінск). У 2005 годзе з-за недахопу гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду «Дарыдзе». У сакавіку 2006 года быў аддадзены ў арэнду ў расійскі клуб «Металург» (Краснаярск), пасля вяртання ў ліпені правёў толькі адну сустрэчу ў складзе сталічнага «Дынама».

У 2007 годзе перайшоў у клуб «Мінск», аднак не змог зайграць у аснове. У 2008 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь», якая выступала ў Вышэйшай лізе. У складзе каманды Аляксей правёў 6 сустрэч.

У 2009 годзе зноў быў аддадзены ў арэнду ў родны клуб «Ліда». А з 2010 года далучыўся да клуба на трывалай аснове. У сезонах 2011 і 2012 быў прызнаны найлепшым іграком каманды. Пазней стаў таксама капітанам каманды.

У сезоне 2021 быў гуляючым трэнерам, а па яго заканчэнні канчаткова завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу[1]. У ліпені 2022 года пасля адстаўкі Віталя Рашкевіча стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[2]. У сезоне 2023 застаўся на чале каманды ўжо паўнавартасным галоўным трэнерам.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2002—2006 гадах гуляў за розныя юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.

Дасягненні правіць

Зноскі