Аляксей Дзмітрыевіч Вінаградаў
Аляксей Дзмітрыевіч Вінаградаў (30 сакавіка 1919, в. Брусна Адоеўскага раёна Тульскай вобласці — 23 ліпеня 1944, Люблін, Польшча) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Аляксей Дзмітрыевіч Вінаградаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 ліпеня 1944 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1934 годзе сем класаў Адоеўскай сярэдняй школы, паступіў у Тульскі індустрыяльна-механічны тэхнікум. Пасля яго заканчэння ў 1938 годзе працаваў тэхнолагам на Тульскім зброевым заводзе. Працу сумяшчаў з заняткамі ў Тульскім аэраклубе, які скончыў у 1939 годзе. У кастрычніку 1939 года быў прызваны ў армію Тульскім гарваенкаматам. Служыў у марской авіяцыі, удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадоў. Быў накіраваны ў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У 1941 годзе быў пераведзены ў Пушкінскае танкавае вучылішча, якое скончыў у 1942 годзе.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі з 10 мая 1944 года. Змагаўся на 1-м Беларускім фронце ў 60-й гвардзейскай танкавай брыгадзе.
З 18 ліпеня 1944 года ў складзе 8-га гвардзейскага танкавага корпуса 2-й танкавай арміі браў удзел у Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі. Вызначыўся ў баях на подступах да горада Люблін пры штурме.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 верасня 1944 года гвардыі лейтэнанту Аляксею Вінаградаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна).
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
правіць- Аляксей Дзмітрыевіч Вінаградаў на сайце «Героі краіны»