Аляксей Дзмітрыевіч Церашкоў

ваенны, генерал-лейтэнант

Аляксей Дзмітрыевіч Церашко́ў[1] (18 лютага 1893, вёска Карма, Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 18 сакавіка 1960, Горкі, РСФСР) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1945). Герой Савецкага Саюза (1945).

Аляксей Дзмітрыевіч Церашкоў
Дата нараджэння 17 сакавіка 1893(1893-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1960(1960-03-18) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 413th Rifle Division[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За ўзяцце Берліна» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Біяграфія

правіць

На ваеннай службе з 1914 года. Удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1918 года А. Д. Церашкоў у Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходні фронт|Заходнім фронце. У 1922 годзе скончыў курсы «Выстрал», у 1941 годзе курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. 23 мая 1943 года генерал-маёр А. Д. Церашкоў прызначаны камандзірам 38-га стралковага корпуса, які ўзначальваў да Перамогі. Корпус у складзе 50-й, 49-й і 33-й армій прымаў удзел у Смаленскай, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай наступальных аперацыях. У Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі генерал-маёр А. Д. Церашкоў паспяхова дзейнічаў пры акружэнні і знішчэнні Магілёўскай групоўкі праціўніка, а ў ходзе Мінскай аперацыі забяспечыў высокі тэмп наступлення, з ходу вызваліўшы гарады Чавусы і Чэрвень. Корпус вызначыўся пры фарсіраванні Віслы ў раёне горада Пулавы і утрыманні пулаўскага плацдарма.

14 студзеня 1945 года ў ходзе Вісла-Одэрская стратэгічнай наступальнай аперацыі 38-ы стралковы корпус генерала А. Д. Церашкова ў складзе 33-й арміі 1-га Беларускага фронту прарваў абарону праціўніка на пулаўскім плацдарме і прыступіў да пераследу ворага. З ходу фарсіраваўшы раку Варта, байцы корпуса за 15 сутак з баямі прайшлі 400 кіламетраў, першымі з стралковых падраздзяленняў фронту ўступілі на тэрыторыю Германіі — Брандэнбурга, фарсіравалі Одэр і захапілі плацдарм у раёне горада Фюрстэнберг.

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года.

Пасля разгрому Германіі генерал-лейтэнант Церашкоў удзельнічаў у савецка-японскай вайне.

У пасляваеннай час генерал-лейтэнант Церашкоў працягнуў службу: камандаваў корпусам, быў намеснікам камандуючага Горкаўскага ваеннай акругі па ВНУ. З 1953 года ў адстаўцы. Пражываў у горадзе Горкім.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць

Аляксей Дзмітрыевіч Церашкоў на сайце «Героі краіны»