Аляксей Зарыцкі (22 сакавіка 1911, Хоцімск, Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1987) — беларускі паэт, перакладчык.

Аляксей Зарыцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 сакавіка 1911(1911-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1987(1987-10-29) (76 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1928 скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску, працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1936 скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў. З 1938 па 1946 служыў у Савецкай Арміі. у 1941-42 удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой, памочнік начальніка разведаддзела штаба паветрана-дэсантнага корпуса. Затым у якасці інструктара армейскага палітаддзела прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Быў супрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1935 года.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].

Творчасць

правіць

Першы верш надрукаваў у 1927, у 1932 выйшаў першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагменты». У пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на бяссмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця» (1986). У 1965 выдадзена кніга апавяданняў на рускай мове «Вересковый мед», У 1985 — кніга ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў «За словам-падарункам». У 1969 і ў 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, нямецкай, польскай, лужыцка-сербскай моў. Асобнымі кнігамі выйшлі зборнік А. Туманяна «Казкі і легенды» (1958), паэма К. Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), балада А. Міцкевіча «Свіцязанка» (1976) і кніга выбраных перакладаў «У свет па песні» (1978).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Зноскі

  1. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X