Аляксей Іванавіч Кайгарадаў

вучоны
(Пасля перасылкі з Аляксей Кайгарадаў)

Аляксей Іванавіч Ка́йгарадаў[1] (руск.: Алексей Иванович Кайгородов; 14 лістапада 1881, Вялікі Ноўгарад — 27 верасня 1951) — кліматолаг і геафізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1934), правадзейны член АН БССР1947 года, член-карэспандэнт з 1936), прафесар (1949).

Аляксей Іванавіч Кайгарадаў
руск.: Алексей Иванович Кайгородов
Дата нараджэння 14 лістапада 1881(1881-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1951(1951-09-27) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера кліматалогія і геафізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1907). З 1914 года працаваў у Галоўнай геафізічнай лабараторыі ў Петраградзе. З 1930 — дырэктар Геафізічнай абсерваторыі ў Мінску. Адначасова ў 1932—1938 гадах вучоны спецыяліст у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, у 1936—1938 гадах — член Прэзідыума Акадэміі навук БССР[2]. З 1938 года працаваў у Галоўным упраўленні гідраметэаслужбы СССР, у 1941—1944 гадах у Маскоўскім гідраметэаралагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры[2]. З 1945 года А. І. Кайгарадаў займаў пасаду загадчыка кафедры ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце[2].

Член ЦВК БССР у 1924—1926 гадах[2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар прац пра клімат Беларусі. Правёў вялікую працу па натуральнай класіфікацыі кліматаў зямнога шару. Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій[2].

БібліяграфіяПравіць

  • Кліматычны атляс Беларусі. — Менск, 1927
  • Практическая метеорология, 2 изд. — Горький, 1927;
  • Клімат БССР, Заходняй Беларусі і сумежных краін. (т. 1) — Менск. 1933.
  • Нарыс сельскагаспадарчых кліматычных умоў БССР: (манаграфія) / А. І. Кайгарадаў; Галоўнае кіраўніцтва адзінай гідро-метслужбы БССР. — Выд. 2, пашыр. і дап. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1935. — 1935 с.
  • Естественная зональная классификация климатов земного шара / А. И. Кайгородов, действ. чл. Акад. наук Белорус. ССР; Акад. наук СССР, Ин-т географии Акад. наук БССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. — Москва: изд-во Акад. наук СССР, 1955. — 119 с., 1 л. портр, 8 отд. л. карт.: ил.

Зноскі

  1. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Памяти учёного: Кайгородов Алексей Иванович (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Кайгарадаў Аляксей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 439. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
  • Кайгарадаў Аляксей Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 354.
  • Алексей Иванович Кайгородов // Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017.ISBN 978-895-467-1 °C.18-19
  • Максимов С. А. Алексей Иванович Кайгородов // Метеорология и гидрология № 10, 1951.

СпасылкіПравіць