Аляксей Канідзеевіч Флегантаў

савецкі генерал-маёр, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху

Аляксей Канідзеевіч Фле́гантаў[1] (4 (16) сакавіка 1888 — 11 сакавіка 1943) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Падмаскоўі і на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр.

Флегантаў Аляксей Канідзеевіч
руск.: Алексей Кандиевич Флегонтов
Дата нараджэння 16 сакавіка 1888(1888-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1943(1943-03-11) (54 гады)
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя,  СССР
Род войскаў партызаны
Гады службы 19171922, 19411943
Званне генерал-маёр
Камандаваў партызанская брыгада «За Радзіму»
Бітвы/войны Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

А. К. Флегантаў нарадзіўся ў сяле Алочы (зараз у Нерчынска-Завадскім раёне Забайкальскага края Расіі). З казакоў. Працаваў настаўнікам у Хабараўскім павеце[2]. У 1917 годзе скончыў школу прапаршчыкаў. дзельнік Грамадзянскай вайны, барацьбы за Савецкую ўладу на Далёкім Усходзе. У 1918 годзе сфарміраваў чырванаармейскі атрад, удзельнік баявых дзеянняў Усурыйскага фронту[2]. Пазней — камандзір партызанскага атрада на Далёкім усходзе, камандзір палка, камандзір стралковай брыгады ў скаладзе Амурскай дывізіі, начальнік 1-й Амурскай дывізіі Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі, камандзіра стралковай дывізіі 2-й Амурскай арміі, камандзір 5-й Хабараўскай дывізіі, член Ваеннага савета Забайкальскай ваеннай акругі, часова выконваў абавязкі яе камандуючага[2]. У снежні 1921 г. А. К. Флегантаў у складзе групы быў накіраваны ў тыл белай арміі з мэтай арганізацыі партызанскага руху[2]. У Сучанскай даліне ён арганізаваў савет партызанскіх атрадаў і да красавіка 1922 г. быў камандуючым партызанскім сіламі Прымор'я[2].

У 1922—1941 гг. А. К. Флегантаў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Хабараўску, Кіеве, Маскве[3], член УЦВК СССР, кіраваў камітэтам па справах друку Далёкаўсходняга крайвыканкама[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі (з лета 1941 г.)[2]. Удзельнічаў у арганізацыі партызанскага руху на тэрыторыі Смаленскай і Маскоўскай абласцей[2]. У жніўні 1942 года створаны па ініцыятыве Флегантава кавалерыйскі атрад пад яго камандаваннем быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі. З кастрычніка 1942 г. па сакавік 1943 г. А. К. Флегантаў камандзір партызанскай брыгады «За Радзіму», дзейнічаўшай на тэрыторыі Маларыцкага і Дзівінскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Асіповіцкага і Бабруйскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці, а таксама на тэрыторыі Валынскай вобласці Украіны[4].

11 сакавіка 1943 г. А. К. Флегантаў загінуў у баі з карнікамі ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці[3]. Пахаваны ў брацкай магіле каля вёскі Макаўе Асіповіцкага раёна[5]. Партызанскай брыгадзе «За Радзіму» 9 красавіка 1943 г. было прысвоена яго імя[3].

Узнагароды правіць

  • Ордэн Леніна
  • Ордэн Чырвонага Сцяга

Памяць правіць

  • Імем А. К. Флегантава названая адна з вуліц у Хабараўску[5].
  • У 1974 г. на ўшанаванне памяці А. К. Флегантава ў горадзе Чэрвень ўстаноўлены яго скульптурны партрэт[3].
  • Імя А. К. Флегантава прысвоена школе № 2 горада Чэрвень[5].

Бібліяграфія правіць

  • Флегонтов А. К. Партизанской тропой. 15-летие Октябрьской революции и 10-летие Советов на Дальнем Востоке. — Хабаровск: Дальгиз, 1932. — 32 с.[6]
  • Флегонтов А., Яньков П. Уссурийский фронт — Владивосток: Дальгиз, 1932.[7]

Зноскі

  1. Напісанне прозвішча і імя па бацьку згодна з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16). і Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 4009. — С. 31. — 38 с.
  2. а б в г д е ё ж Флегонтов Алексей Кандиевич — Биография Архівавана 1 ліпеня 2014. (руск.)
  3. а б в г Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 4009. — С. 31. — 38 с.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  5. а б в Имена героев ВОВ на улицах Хабаровска Архівавана 12 лютага 2020. (руск.)
  6. Флегонтов А. К. Партизанской тропой (руск.)
  7. Уссурийское Казачье Войско в 1917—1922 гг. Архівавана 16 лютага 2016. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць