Аляксей Канстанцінавіч Каўка

(Пасля перасылкі з Аляксей Каўка)

Аляксей Канстанцінавіч Каўка (нар. 20 верасня 1937, в. Машчаліна, Чэрвеньскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).

Аляксей Канстанцінавіч Каўка
Дата нараджэння 20 верасня 1937(1937-09-20) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч
Навуковая сфера беларуская літаратура, гісторыя Польшчы і літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук і кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Медаль да стагоддзя БНР

БіяграфіяПравіць

Скончыў БДУ (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 года на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971-1979 і 1983-1987 гадах у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979-1982 гадах прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. 3 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Советское славяноведение», з 1989 года ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай АН.

У 1976-77 гадах напісаў "Ліст да рускага сябра" — палемічны твор пра стан беларускай мовы і парушэнне моўных правоў у Савецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдатам, патрапіў у Польшчу, затым — у Лондан, дзе быў выдадзены паралельна на рускай і англійскай мовах у 1979 годзе.[1][2]


Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін. 3 канца 1970-х гадоў распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].

БібліяграфіяПравіць

  • Польша: Отечество и социализм. -- М., 1977;
  • Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пач. XX стст. -- Мн., 1989;
  • Жывом! -- М.; Мн., 1997;
  • Будам жыць! Пра тое самае. -- Мн.; М., 1998;
  • Letter to russian friend = Письмо русскому другу. -- London, 1979.

Зноскі

  1. Letter to a Russian friend: a 'samizdat' publication from Soviet Byelorussia. London: Association of Byelorussians in Great Britain. 
  2. Сяргей Дубавец. "Ліст да расейскага сябра". Радыё Свабода (17 жніўня 2005).
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100