Аляксей Аляксандравіч Кудзін

(Пасля перасылкі з Аляксей Кудзін)

Аляксей Кудзін (нар. 12 кастрычніка 1984 г. Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі кікбаксёр-прафесіянал. Чэмпіён свету і Еўропы па версіі WBKF, фіналіст турніру King of Kings — этапу Гран-пры K-1 (2010).

Баксёр
Аляксей Кудзін
Поўнае імя Аляксей Кудзін
Мянушка Цагліна
Грамадзянства  Беларусь
Дата нараджэння 20 снежня 1984(1984-12-20) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 188 см
Стыль Кікбоксінг, Муай тай
Прафесійная кар’ера
Колькасць баёў 40
Колькасць перамог 26
Паражэнняў 12
Нічыіх 1
Не адбыліся 1

Акрамя спаборніцтваў па кікбоксінгу правёў некалькі прафесійных баёў па змяшаных адзінаборствах.

Спартыўная кар’ера правіць

  • 2006 — чэмпіён свету па тайскім боксе
  • 2007 — чэмпіён Еўропы і свету па кікбоксінгу па версіі WBKF
  • 2007 — чэмпіён свету па версіі IFMA
  • 2008 — чэмпіён свету па версіі IFMA
  • 2010 — чэмпіён Еўропы па тайскім боксе
  • 2010 — фіналіст турніру King of Kings GP, які прайшоў 16 снежня ў Адзінцова
  • 2011 — чэмпіён Еўропы і свету па тайскім боксе па версіі IFMA

Пераслед правіць

Удзельнік пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года. Тады ў Маладзечна Аляксей Кудзін пабіўся з амапаўцамі, пасля чаго быў жорстка затрыманы, стаў фігурантам крымінальнай справы. Абвінавачваны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў). З жніўня да сярэдзіны лістапада знаходзіўся пад хатнім арыштам, а пасля з’ехаў з Беларусі ў Заходнюю Еўропу. Затым перабраўся ў манастыр у Расію, дзе яго затрымалі па патрабаванні беларускіх уладаў[1]. Яго экстрадзіравалі ў Беларусь, дзе ён у выніку і быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі. Выйшаў на волю пад канец 2022 года.

12 жніўня 2021 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітычным вязнем[2].

Сям’я правіць

Жонка Таццяна Пархімовіч, у сям’і двое родных і трое прыёмных дзяцей[1].

Зноскі

Спасылкі правіць