Аляксей Андрэевіч Лаўрык

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Лаўрык)

Аляксей Лаўрык (нар. 7 жніўня 2000, Масква) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Аляксей Лаўрык
Поўнае імя Аляксей Андрэевіч Лаўрык
Нарадзіўся 7 жніўня 2000(2000-08-07)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см[3]
Вага 88 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 55
Маладзёжныя клубы
0000—2012 Расія Дынама (Масква)
2012—2017 Беларусь Мінск
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь Мінск 8 (0)
2021—2023 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 73 (2)
2024— Беларусь Нёман (Гродна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2018

Сын беларускага футбаліста, іграка нацыянальнай зборнай Андрэя Лаўрыка.

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся і пачаў займацца футболам у Маскве, дзе гуляў яго бацька[4]. Займаўся ў школе маскоўскага «Дынама», пакуль у 2012 годзе разам з сям’ёй не вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да «Мінска».

У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, а ў сезоне 2018 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды», калі выйшаў на замену ў другім тайме і ўсталяваў канчатковы лік 3:0. 24 жніўня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (0:0). У кастрычніку і лістападзе 2018 года ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЕФА. У 2019—2020 гуляў у асноўным за дубль, зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе «Мінска».

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5] і неўзабаве стаў іграком «Энергетыка-БДУ»[6]. Пачынаў сезон 2021 на лаўцы запасных, летам з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, з верасня стаў выхадзіць на замену. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйграць сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі. У снежні 2022 года, калі Аляксандр Свірэпа пакінуў клуб, стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[7].

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна папоўніў склад каманды[8].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, быў іграком асновы.

У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3).

Дасягненні правіць

  •   У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Мінск   14 2
2018 Д1 Мінск   6 0
2019 Д1 Мінск   1 0
2020 Д1 Мінск   1 0
2021 Д1 Энергетык-БДУ   19 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ   28 2
2023 Д1 Энергетык-БДУ   26 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksey Lavrik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://energetikbgu.by/player/лаврик-алексей/
  3. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/924.html
  4. Футбол. Алексей Лаврик: папа бывает на каждой домашней игре нашей команды "Минска". Но похвалы от него, конечно, не дождешься! (руск.). pressball.by (21 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2018.
  5. Ряд игроков покинули «Минск» (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска» (15 студзеня 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
  6. Омельянчук, Лаврик и Малицкий перешли в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (31 студзеня 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
  7. Алексей Лаврик продлил контракт, Алексей Семенов покинул команду (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (2 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 7 лютага 2023.
  8. Алексей Лаврик — игрок "Немана" (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.