Аляксей Дзмітрыевіч Лягчылін

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Лягчылін)

Аляксей Лягчылін (нар. 11 красавіка 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Аляксей Лягчылін
Поўнае імя Аляксей Дзмітрыевіч Лягчылін
Нарадзіўся 11 красавіка 1992(1992-04-11)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см
Вага 86 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 46
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015 Беларусь Нёман (Гродна) 101 (7)
2016 Беларусь Мінск 26 (5)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 29 (3)
2018— Беларусь Нёман (Гродна) 129 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (1)
2017 Беларусь Беларусь 1 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 чэрвеня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2009 года гуляў за галоўную каманду. У сезоне 2012 не з’яўляўся на полі па прычыне траўмы. У сезоне 2013 толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасня 2013 года пасля доўгага перапынку зноў выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёмана». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2014 ужо быў трывалым іграком асновы, гуляў у апорнай зоне. 7 мая 2014 года адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 3:0). Усяго за сезон 2014 забіў 4 мячы. У сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы, застаўся ў гродзенскім клубе, яшчэ больш замацаваўшыся ў аснове.

У студзені 2016 года папоўніў склад футбольнага клуба «Мінск»[4]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам мінчан. У студзені 2017 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[5]. У першай палове сезоне 2017 трывала гуляў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[6].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды. У сезоне 2019 часцей выкарыстоўся ў якасці цэнтральнага абаронцы, пазней стаў гуляць у абароне рэгулярна[8]. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на адзін сезон[9]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Нёманам»[10].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2013 у Санкт-Пецярбургу, правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол (у браму Таджыкістана).

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нёман   1 0
2008 дубль Нёман   16 1
2009 Д1 Нёман   3 0
2010 Д1 Нёман   21 0
2011 Д1 Нёман   15 0
2012 Д1 Нёман   0 0
2013 Д1 Нёман   7 1
2014 Д1 Нёман   29 4
2015 Д1 Нёман   26 2
2016 Д1 Мінск   26 5
2017 Д1 Дынама   23 3
2018 (1) Д1 Дынама   6 0
2018 (2) Д1 Нёман   14 3
2019 Д1 Нёман   24 2
2020 Д1 Нёман   25 0
2021 Д1 Нёман   20 2
2022 Д1 Нёман   27 0
2023 Д1 Нёман   19 1

Крыніцы правіць

  1. Aleksey Legchilin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksey Lyahchylin // FBref.com
  3. https://www.fcneman.by/by/komanda/main/8.html
  4. Василюк влился в “Неман” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2017.
  5. Алексей Легчилин подписал 2-летний контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (12 студзеня 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  6. Алексей Легчилин покинул брестское "Динамо" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  7. Алексей Легчилин вернулся в "Неман" (руск.). football.by (11 ліпеня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  8. Садовничий и компания. Белорусские футболисты, кардинально менявшие позицию на поле (руск.). football.by (3 лістапада 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. Алексей Легчилин продолжит играть за "Неман" (руск.). football.by (4 снежня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  10. Алексей Легчилин проведет 13-й сезон в "Немане" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі правіць