Аляксей Максімавіч Казлоў
Аляксей Максімавіч Казлоў (нар. 4 чэрвеня 1949, в. Карманоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Аляксей Максімавіч Казлоў | |
---|---|
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1949 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-канструктар-тэхнолаг радыёапаратуры.
Працоўную дзейнасць пачаў радыёмеханікам радыёатэлье ў горадзе Магілёве. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў інжынерам-тэхнолагам, майстрам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, намеснікам сакратара парткама, старшынёй прафкама, начальнікам упраўлення сацыяльнабытавога развіцця, намеснікам генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання «Інтэграл».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі «За працоўную адзнаку», «За воінскую доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].