Аляксей Мікалаевіч Аўраменка

Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (11 мая 1977, Мінск — 4 ліпеня 2023) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2019—2023).

Аляксей Мікалаевіч Аўраменка
Сцяг Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Сцяг
15 студзеня 2019 — 4 ліпеня 2023
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Анатоль Сівак
Нараджэнне 11 мая 1977(1977-05-11)
Смерць 4 ліпеня 2023(2023-07-04) (46 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць міністр, палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 мая 1977 года ў Мінску.

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1999), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2010, з адзнакай).

Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 года працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. У 20012006 гадах быў галоўным спецыялістам упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый. З 2006 года працаваў у ўпраўленні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка і начальніка. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 года № 656 быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 года № 174 быў прызначаны першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый.

З 15 студзеня 2019 года прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1].

Памёр 4 ліпеня 2023 года[2]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[3].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін правіць

21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза, Аўраменка адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйса FR4978 у Мінску 23 мая 2021 года, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[4][5]. З-за гэтага ж Аўраменку ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[6], Канада[7], Швейцарыя[8][9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10].

9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12].

Заўвагі правіць

  1. Міністрам транспарту і камунікацый Беларусі назначаны Аляксей Аўраменка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (15 студзеня 2019).
  2. Памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка
  3. Кочанова: «Для всей нашей страны это большая потеря». В Минске простились с министром Авраменко
  4. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  5. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  6. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  7. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  8. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  11. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  12. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). Zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі правіць