Аляксей Мікалаевіч Бацян

савецкі разведчык, ветэран Вялікай Айчыннай вайны

Аляксей Мікалаевіч Бацян (10 лютага 1917, Чартавічы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 13 лютага 2020, Масква, Расія) — савецкі разведчык, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Герой Расійскай Федэрацыі (2007). Адыграў значную ролю ў захаванні Кракава ад разбурэння германскімі войскамі[1].

Аляксей Мікалаевіч Бацян
Ботян Алексей Николаевич 2016 год.jpg
Дата нараджэння 10 лютага 1917(1917-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 2020(2020-02-13) (103 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Virtuti Militari
Герой Расійскай Федэрацыі Герой Расійскай Федэрацыі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Мужнасці ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» медаль «Партызану Айчыннай вайны»
Commons-logo.svg Аляксей Мікалаевіч Бацян на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус[2]. Ягоны бацька ездзіў на заробкі ў Германію і Аргенціну, навучыў сына нямецкай мове. Аднак дома ў сям’і размаўлялі па-беларуску[3].

Па заканчэнні школы быў прызваны ў польскую армію, у складзе якой служыў унтэр-афіцэрам 3-га дывізіёна зенітнай артылерыі ў Вільні. Падчас Польскай абарончай вайны ў верасні 1939 года камандаваў разлікам зенітнай гарматы, удзельнічаў у баях супраць нацысцкага ўварвання ў Польшчу. Пад Варшавай збіў тры самалёты Junkers.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР вярнуўся ў родную вёску, некаторы час выкладаў у пачатковай школе.

У 1940 годзе накіраваны на службу ў органы НКУС СССР, у 1941 годзе скончыў выведвальную школу. У лістападзе 1941 года ў якасці камандзіра разведвальна-дыверсійнай групы перакінуты за лінію фронту. Удзельнічаў у абароне Масквы.

У 1942 годзе накіраваны ў глыбокі тыл ворага ў заходнія раёны Украіны і Беларусі. Дзейнічаў там як самастойна, так і ў складзе буйных партызанскіх атрадаў. Быў намеснікам па выведцы камандзіра партызанскага злучэння Героя Савецкага Саюза В. А. Карасёва.

Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам была праведзена аперацыя па выбуху нямецкага гебітскамісарыата ў горадзе Оўручы Жытомірскай вобласці Украінскай ССР, калі там знаходзілася інспекцыя з Германіі. У выніку гэтай аперацыі 9 верасня 1943 года загінулі 80 нямецкіх афіцэраў. За гэтую аперацыю Аляксей Бацян быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, аднак узнагароджаны не быў.

У маі 1944 года па заданні Цэнтра на чале групы з 28 чалавек здзейсніў пераход у Польшчу, маючы задачу арганізацыі разведкі размяшчэння і перамяшчэння суперніка ў раёне горада Кракава. Дзякуючы добраму веданню польскай мовы і культуры мясцовага насельніцтва, а таксама сваім арганізатарскім здольнасцям, Аляксей Бацян здолеў арганізаваць узаемадзеянне і сумесныя баявыя аперацыі з такімі рознымі палітычнымі сіламі.

У канцы 1944 года яго дыверсійная група змагла захапіць інжынера-картографа, які распавёў, што Гітлер загадаў знішчыць Кракаў. Пры адступленні салдаты вермахта павінны былі падарваць шэраг помнікаў культуры горада, масты праз Віслу і Ражноўскую плаціну, пасля чаго горад аказаўся б цалкам затоплены.

Пад кіраўніцтвам Бацяна адбылася аперацыя, у выніку якой выбухам былі знішчаны звыш сотні тон трацілу і боепрыпасаў. Нямецкія часткі апынуліся без снарадаў і былі вымушаныя спешна адступаць, што было падобным на панічныя ўцёкі. У выніку немцы не змаглі выканаць загад Гітлера, Ражноўская плаціна ацалела, а разам з ёй і Кракаў. Па ўспамінах разведчыка, пасля выратавання горада Гітлер прызначыў за яго галаву буйную суму[1].

У апошнія месяцы вайны група Аляксея Бацяна дзейнічала ў тыле ворага на акупаванай тэрыторыі Чэхаславакіі.

У 1983 годзе ў званні палкоўніка звольнены ў адстаўку па ўзросце. Да 1989 года працягваў працаваць у органах КДБ СССР у якасці грамадзянскага спецыяліста.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 10 мая 2007 года «за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў ходзе аперацыі па вызваленні польскага горада Кракава і прадухіленні знішчэння яго нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў» Аляксею Бацяну прысвоена званне героя Расійскай Федэрацыі з уручэннем медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны пражываў у Маскве. Неаднаразова наведваў Беларусь, апошні раз у 2017 годзе[4][3]. Памёр на 104-м годзе жыцця. Пахаваны 17 лютага 2020 года на Траякураўскіх могілках.

ПрызнаннеПравіць

Узнагароджаны шматлікімі савецкімі і расійскімі ордэнамі і медалямі, а таксама вышэйшай ваеннай узнагародай Польшчы — ордэнам Virtuti Militari. Ганаровы грамадзянін горада Ілжа (Польшча).

Лічыцца, што Аляксей Бацян стаў прататыпам галоўнага героя рамана Юліяна Сямёнава «Маёр Віхор» і аднайменнага савецкага мастацкага фільма[1]. Па іншай версіі, прататыпам стаў украінскі вайсковец Яўген Беразняк[5].

АцэнкіПравіць

У 2009 годзе польскі гісторык Мацей Коркуць(польск.) бел. у інтэрв’ю газеце «Rzeczpospolita» назваў гісторыю пра выратаванне Бацяном Кракава «творам расійскай прапаганды». На яго думку, падрыў выбухоўкі ў Ночым Сончы не мог мець дачынення да выратавання Кракава, паколькі падчас выбуху Чырвоная Армія ўжо займала горад. Адпаведна ў немцаў не было магчымасці выкарыстаць выбухоўку па прызначэнні[3].

Зноскі

СпасылкіПравіць