Аляксей Міхайлавіч Багамолаў
Аляксей Міхайлавіч Багамолаў (19 снежня 1919, с. Вялікае Іванаўскае, цяпер Раменскі раён, Маскоўская вобласць — 2 кастрычніка 2013, г. Горкі) — беларускі аграном і селекцыянер. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. Заслужаны аграном (1960). Ганаровы грамадзянін Горацкага раёна (2010). Ганаровы прафесар БДСГА (1995).
Аляксей Міхайлавіч Багамолаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 снежня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 2013 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аграном, селекцыянер |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1939 годзе паступіў у БСГА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў БСГА ў 1947 годзе. З таго ж года працаваў у акадэміі навуковым супрацоўнікам, а з 1953 г. — дырэктарам Беняконскай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. У 1956—1965 гадах — арганізатар і першы дырэктар Гродзенскай абласной дзяржаўнай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. Вывеў новы сорт азімага жыта «Беняконскае», які быў раяніраваны па Беларусі, Літве, Калужскай вобласці.
З 1965 года ў БСГА загадчык кафедры селекцыі і насенняводства, з 1976 года прарэктар па навуковай рабоце, прафесар кафедры селекцыі і насенняводства (1982).
Навуковая дзейнасцьПравіць
У акадэміі вёў навукова-даследчую работу па вывядзенні новых высокаўраджайных сартоў азімага жыта, яравога ячменю.
Аўтар звыш 500 надрукаваных навуковых і публіцыстычных прац па агранаміі. Аўтар кнігі-альбома «Из пепла и руин» (2004), у які ўвайшлі фотаздымкі, зробленыя ім самім трафейным фотаапаратам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Славы 3-й ступені (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), «Знак Пашаны» (1974), медалём «За адвагу» і 16-ю іншымі дзяржаўнымі медалямі і медалямі ВДНГ СССР, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
ЛітаратураПравіць
- Багамолаў Аляксей Міхайлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 545.
- Богомолов Алексей Михайлович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / автор-составитель Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. — Могилев, 2005. — С. 8-9.
- Власенко, М. Очарованный жизнью / Михаил Власенко // Зямля i людзi. — 2009. — 23 снежня. — С. 10.
- Екель, Л. Соль земли/ Л. Екель // Неман. — 2008. — № 12. — С. 162—171.
- Зарэцкі, А. Жыццёвы шлях : навука і вытворчасць / А. Зарэцкі // Ленінскі шлях (Горкі). — 1980. — 10 студзеня.
- Зинькевич, Л. Берлин 45-го снимал трофейным фотоаппаратом горецкий ученый Алексей Богомолов / Л. Зинькевч // Могилевская правда. — 2003. — 30 мая.
- Пугач, А. Цветы жизни профессора Богомолова : [он мечтал создать новые сорта, которые бы стали основой большого хлеба для страны. И мечта сбылась] / Андрей Пугач // Белорусская нива. — 2009. — 18 декабря. — С. 3.
- Таранухо, Г. И. Заслуженный агроном БССР / Г. И. Таранухо // Вестник БГСХА. — 2009. — № 4. — С. 198—199.