Аляксей Пятровіч Кагадзееў
Аляксей Пятровіч Кагадзе́еў[1] (7 красавіка 1926 — 23 ліпеня 1997) — харавы дырыжор, педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1971).
Аляксей Пятровіч Кагадзееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 красавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1997 (71 год) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Ганна Паўлаўна Зелянкова |
Прафесіі | хормайстар, дырыжор |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў пасёлку Альхаватка Данецкай вобласці. У 1955 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас Г. Зелянковай[2]). З 1959 года хормайстар, у 1960—1993 гадах галоўны хормайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі. У 1960—1973 гадах выступаў як оперна-сімфанічны дырыжор[2].
Памёр 23 ліпеня 1997 года[2].
Творчасць
правіцьСярод спектакляў, пастаўленых з удзелам А. П. Кагадзеева такія, як опера «Арэстэя» С. Танеева і «Атэла» Дж. Вердзі, «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Залаты пеўнік» М. Рымскага-Корсакава, «Міндыя» А. Тактакішвілі, «Новая зямля» Ю. Семянякі, «Вайна і мір» С. Пракоф’ева, «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі, вакальна харэаграфічнае прадстаўленне «Карміна Бурана» на музыку К. Орфа і інш.
Аўтар метадычных прац «У дапамогу дырыжору хору» (1967) і «Тэхніка харавога дырыжыравання» (1968)[2].
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в г Да 95-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Кагадзеева(недаступная спасылка) // Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Літаратура
правіць- Кагадзееў Аляксей Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 353. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
Спасылкі
правіць- Да 95-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Кагадзеева Архівавана 26 лютага 2023. // Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
- Надзея Бунцэвіч Іскра Кагадзеева Архівавана 26 лютага 2023. // Газета «Культура», № 15 (986) 09.04.2011 — 15.04.2011