Аляксей Пятровіч П’янкоў

(Пасля перасылкі з Аляксей П’янкоў)

Аляксей Пятровіч П'янкоў (3 сакавіка 1901, Перм — 12 лістапада 1987, Мінск) — беларускі і савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1949), прафесар (1950). Першы ў беларускай гістарычнай навуцы ўзняў праблему перыядызацыі беларускай савецкай гістарыяграфіі (артыкул «Основные этапы в развитии белорусской историографии»).

Аляксей Пятровіч П’янкоў
Дата нараджэння 3 (16) сакавіка 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1987(1987-11-12) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

У 1925 годзе скончыў грамадска-педагагічнае аддзяленне педагагічнага факультэта Пермскага ўніверсітэта, працаваў выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў школах Пермі.

У перыяд вучобы і працы ў Пермі ў 1920-я гады прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Гуртка па вывучэнні Паўночнага краю пры Пермскім універсітэце і Таварыства гістарычных, філасофскіх і сацыяльных навук. Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай гісторыі Урала і Прыкам'я, галоўным чынам гаспадаркі ўральскай вёскі XVII–XVIII стст. Па заданні Археаграфічнай камісіі пры АН СССР праводзіў абследаванне фондаў Пермскага акруговага архіва з мэтай выяўлення гістарычных матэрыялаў. У прыватнасці, ім першым былі ўведзены ў навуковы ўжытак такія каштоўныя крыніцы па гісторыі прыкамскай прыгоннай вёскі і горназаводскіх гаспадарак строганаўскай групы як адказныя кнігі.

З 1934 года — дацэнт кафедры гісторыі народаў СССР у Палтаўскім педінстытуце.

У 1937–1941 гадах — загадчык кафедрай гісторыі народаў СССР і адначасова з 1937 года — дэкан гістарычнага факультэта Беларускага ўніверсітэта. У 1937—1941 гадах загадчык сектара Інстытута гісторыі АН БССР.

У 1941–1945 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пермі, быў загадчыкам кафедрай гісторыі СССР Пермскага (тады Молатаўскага) універсітэта.[1]

З 16 верасня да 14 кастрычніка 1941 года — дэкан адноўленага пры Пермскім (Молатаўскім) універсітэце гісторыка-філалагічнага факультэта[2].

У другой палове 1940-х — пачатку 1980-х гадоў працаваў у Беларускім універсітэце. У 1946–1950 ведаў там кафедрай гісторыі народаў СССР.

У 1943 годзе — дэкан гістарычнага факультэта Беларускага ўніверсітэта.

Апроч навуковай дзейнасці, А. П. П'янкоў займаўся і грамадскай: у 1938–1947 гадах дэпутат Мінскага гарсавета.[3]

У 1945—1950 гадах загадчык сектара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1948 годзе абараніў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце доктарскую дысертацыю на тэму: «Феадальныя адносіны ў Паўночна-Усходняй Русі да пачатку XVI ст.». У тым жа годзе прысуджана ступень доктар гістарычных навук, у 1950 годзе — навуковае званне прафесар.

З верасня 1948 года — прарэктар па навуковай працы і па сумяшчальніцтве загадчык кафедрай гісторыі народаў СССР (1946–1950) Беларускага ўніверсітэта.

З 1950 года працаваў у Магілёўскім, у 1954—1978 гадах — Мінскім педагагічным інстытуце. Памёр 12 лістапада 1987 года.

У Беларускім універсітэце навуковая праца А. П. П'янкова працякала ў дзвюх абласцях: сацыяльная гісторыя Старажытнай Русі (якой прысвечаны дзве яго дысертацыі і некаторыя іншыя працы) і гісторыя Беларусі.

Выбраныя навуковыя працы правіць

  • Хозяйство вогулов в XVII веке // Пермский краведческий сборник. Пермь, 1926. Вып. 2.;
  • Хозяйство уральской деревни в эпоху торгового капитализма: (Очерк из экономической истории Урала XVII века). Пермь, 1926.;
  • Пережитки пугачевщины на Урале в 80-х годах XVIII столетия // Пермский краеведческий сборник. Пермь, 1927. Вып. 3.;
  • Экономические предпосылки Октября на Урале // Борьба за власть. Пермь, 1927. Т. 3, кн. 4.;
  • Поземельный строй прикамской крепостной деревни конца XVIII века по отказным делам Пермского окрархива // Сборник О-ва ист., филос. и социальных наук при Перм. ун-те. Пермь, 1929. Вып. 3.;
  • Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси. Минск: Издательство БГУ, 1980.

Зноскі

  1. ПГУ в годы Великой Отечественной войны // Кертман Л. Е., Васильева Н. Е., Шустов С. Г. Первый на Урале. Пермь: Пермское книжное издательство, 1987. 235 с. С. 70.
  2. Даныя архіва ПГНДУ.
  3. П'янкоў Аляксей Пятровіч // Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць