Аляксей Іванавіч Скварчэўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Скварчэўскі)

Аляксей Іванавіч Скварчэўскі (нар. 27 лютага 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксей Скварчэўскі
Поўнае імя Аляксей Іванавіч Скварчэўскі
Нарадзіўся 27 лютага 1998(1998-02-27) (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК 64 (35)
2021—2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 ліпеня 2022.

Клубная кар’ера правіць

З 2017 года пачаў выступаць у Другой лізе за клуб «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2020 годзе гуляў за ашмянскую каманду ў Першай лізе, аднак значную частку сезона прапусціў з-за траўмы.

З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[1]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе бабруйчан, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. Дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0). У далейшым толькі зрэдка выхадзіў на замену, і ў чэрвені 2022 года пакінуў бабруйскі клуб.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 Д3 Ашмяны-БДУФК   13 6
2018 Д3 Ашмяны-БДУФК   24 18
2019 Д3 Ашмяны-БДУФК   19 11
2020 Д2 Ашмяны-БДУФК   8 0
2021 Д2 Белшына   23 0
2022 (1) Д1 Белшына   4 0

Зноскі