Аляксей Вячаслававіч Сучкоў

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Аляксей Сучкоў)

Аляксей Сучкоў (нар. 10 чэрвеня 1981, Ліда) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Футбол
Аляксей Сучкоў
Поўнае імя Аляксей Вячаслававіч Сучкоў
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1981(1981-06-10)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2002 Беларусь Нёман (Гродна) 47 (3)
1998   Беларусь Нёман-2 (Гродна) 9 (0)
2000   Беларусь Нёман (Масты) 29 (7)
2003—2007 Украіна Карпаты (Львоў) 106 (5)
2004   Расія Шыннік (Яраслаўль) 2 (0)
2008 Украіна Харкаў 27 (0)
2009 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 6 (0)
2009 Беларусь Нёман (Гродна) 12 (2)
2010 Казахстан Шахцёр (Караганда) 30 (3)
2011—2012 Беларусь Нёман (Гродна) 46 (0)
2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 22 (2)
2014—2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 101 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2004 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (0)
2004—2006 Беларусь Беларусь 8 (0)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 чэрвеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на пачатак 2013

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец лідскага футбола, пачаў кар’еру ў Гродна, потым гуляў ва Украіне і ў Расіі. У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за салігорскі «Шахцёр», але 21 мая 2009 года быў разам з Мікітам Букаткіным адлічаны з клуба за парушэнне спартыўнага рэжыму[3]. У 2010 годзе гуляў за карагандзінскі «Шахцёр», у 2011 годзе вярнуўся ў «Нёман».

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Спачатку трывала выступаў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, а са жніўня 2013 года стаў звычайна толькі выхадзіць на замену.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Нафтанам»[5]. У складзе наваполацкага клуба стаў асноўным левым паўабаронцам. У лютым 2015 года на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[6], а ў студзені 2016 года, нягледзячы на фінансавыя праблемы «Нафтана»[7], падоўжыў кантракт і на наступны сезон[8].

У сакавіку 2017 года стаў капітанам каманды[9]. У сезоне 2017 стаў часцей выступаць у якасці цэнтральнага або правага паўабаронцы. Па выніках сезону 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, аднак Сучкоў застаўся ў камандзе і ў студзені 2018 года стаў гуляючым трэнерам[10]. Аднак, падчас перадсезоннай падрыхтоўкі на поле не выхадзіў і трапіў у заяўку «Нафтана» на сезон 2018 толькі ў якасці трэнера.

У студзені 2020 года быў пажыццёва дыскваліфікаваны па справе аб дагаварных матчах[11].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1998 Д3 Нёман-2   9 0
1999 Д1 Нёман-Белкард   2 0
2000 Д2 Нёман Масты   29 7
2001 Д1 Нёман-Белкард   21 1
2002 Д1 Нёман   24 2
2002/03 (2) Д1 Карпаты   15 1
2003/04 (1) Д1 Карпаты   11 0
2004 (1) Д1 Шыннік   2 0
2004/05 Д2 Карпаты   18 0
2005/06 Д2 Карпаты   27 2
2006/07 Д1 Карпаты   24 2
2007/08 (1) Д1 Карпаты   11 0
2007/08 (2) Д1 Харкаў   11 0
2008/09 (1) Д1 Харкаў   16 0
2009 (1) Д1 Шахцёр   6 0
2009 (2) Д1 Нёман   12 2
2010 Д1 Шахцёр   30 3
2011 Д1 Нёман   28 0
2012 Д1 Нёман   18 0
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ   22 2
2014 Д1 Нафтан   27 3
2015 Д1 Нафтан   22 3
2016 Д1 Нафтан   26 1
2017 Д1 Нафтан   26 1

Зноскі