Аляксей Сцяпанавіч Камай

беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч

Аляксей Сцяпанавіч Камай (нар. 1 красавіка 1936, в. Барсукі, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, другі сакратар ЦК Кампартыі Беларусі (1990—1991).

Аляксей Сцяпанавіч Камай
Сцяг Другі сакратар ЦК КПБ
27 сакавіка 1990 — 25 жніўня 1991
Папярэднік Мікалай Ігруноў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Першы сакратар Гомельскага абкама КПБ
1 красавіка 1985 — 28 кастрычніка 1989
Папярэднік Анатоль Малафееў
Пераемнік Аляксандр Грахоўскі
Сцяг14-ы Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
8 ліпеня 1982 — 1 красавіка 1985
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Анатоль Малафееў
Пераемнік Аляксандр Грахоўскі
Нараджэнне 1 красавіка 1936(1936-04-01) (88 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, партыйны дзеяч
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «Знак Пашаны»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»

Біяграфія правіць

У 1959 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1974 годзе — Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

Член ЦК КПСС (1990—1991), кандыдат у члены ЦК КПСС (1986—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання.

У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].

Пасля начальнік Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда, стандартызацыі і метралогіі пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

У 1996—2000 гадах выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Быхаўскай выбарчай акругі.

Старшыня Савета Камуністычнай партыі Беларусі.

Дзяржаўныя ўзнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)[2] і медалямі.

28 чэрвеня 1999 года ўдастоены звання ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / Сост. В. И. Ивкин. — М.: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН)
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 336. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
  • Камай Алексей Степанович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8. — С. 310—311

Спасылкі правіць