Аляксей Віталевіч Тараканаў

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Аляксей Тараканаў)

Аляксей Тараканаў (нар. 26 сакавіка 1996, Старыя Дарогі) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам дубліруючага складу клуба «Мінск».

Футбол
Аляксей Тараканаў
Поўнае імя Аляксей Віталевіч Тараканаў
Нарадзіўся 26 сакавіка 1996(1996-03-26)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 174 см
Вага 61 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Пасада трэнер дубліруючага складу
Маладзёжныя клубы
2009—2013 Беларусь Мінск
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2016   Беларусь Смаргонь 21 (3)
2017—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 13 (0)
2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 23 (2)
2019 Беларусь Смаргонь 8 (0)
2022— Беларусь Трактар (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2021— Беларусь Мінск дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2017

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2013 года выступаў за дубль. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смаргонь», дзе замацаваўся ў аснове.

З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Іслачы», з якой у лютым падпісаў кантракт[2]. 29 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:2). У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену.

У красавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну»[3]. У першай палове сезона звычайна гуляў у стартавым складзе, пазнейстаў часцей выхадзіць на замену. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[4], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[5].

У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Смаргоні». Большую частку сезона 2019 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са смаргонскім клубам[6], аднак у пачатку 2020 года ўсё ж пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года, завяршыўшы кар’еру, увайшоў у трэнерскі штаб дубля «Мінска». У ліпені 2022 года быў заяўлены за мінскі «Трактар» у Другой лізе.

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны (0:1).

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск   14 1
2014 дубль Мінск   29 2
2015 дубль Мінск   19 3
2016 Д2 Смаргонь   21 3
2017 Д1 Іслач   13 0
2018 Д2 Белшына   23 2
2019 Д2 Смаргонь   8 0

Зноскі