Аляксей Трафімавіч Каўко

Аляксей Трафімавіч Каўко (нар. 28 сакавіка 1922, в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінская вобласць — 23 верасня 2012) — беларускі пісьменнік.

Аляксей Трафімавіч Каўко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 сакавіка 1922(1922-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 2012(2012-09-23) (90 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 сакавіка 1922 года ў вёсцы Міраслаўка Бярэзінскага раёна. У 1940—1941 навучальным годзе скончыў 10 класаў Сялібскай сярэдняй школы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў складзе 208-га партызанскага палка. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны II ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны I ступені», «За перамогу над Германіяй у 1941—1945 гг.»

3 1944 года, пасля заканчэння курсаў партыйна-савецкага актыву ў г. Мінску — на журналісцкай рабоце. Працаваў рэдактарам Жабчыцкай райгазеты, газеты палітаддзела Лагішынскай МТС, Лунінецкай раённай газеты, уласным карэспандэнтам газеты «Заря». 3 1965 года і да выхаду на пенсію працаваў рэдактарам Іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Завочна атрымаўвышэйшую адукацыю — скончыў ВПШ пры ЦК КПСС. За дасягненні ў працы ў 1971 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Беларусі».

Літаратурную працу пачаў яшчэ ў час вучобы ў школе. Калі вучыўся ў 7 класе, часопіс «Іскры Ільіча» надрукаваў апавяданне «Вавёрачка». Працягваў літаратурны занятак, працуючы ў газетах. Удзельнічаў у першай пасляваеннай рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў. Там было абмеркавана апавяданне «Піянер», якое друкавалася ў часопісе «Бярозка», а потым было ўключана ў хрэстаматыю для 4 класа «Роднае слова». За апавяданне «Васіль прыехаў» у 1952 годзе атрымаў другую прэмію на конкурсе газеты «Чырвоная змена». Яно было ўключана і ў альманах «На сонечных сцежках». У свой час высокую ацэнку калег-літаратараў атрымала апавяданне «Я і мая мама», змешчанае ў часопісе «Работніца і сялянка».

Апавяданні, гумарэскі, байкі рэгулярна на працягу ўсяго жыцця друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Работніца і сялянка», «Вожык», «Родная прырода», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Беларуская ніва», «Чырвоная змена», «Заря», «Народная трыбуна» і іншых, а таксама ў калектыўных зборніках «На сонечных сцежках», «Вожык смяецца».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006), член Беларускі саюз журналістаў

Не стала Аляксея Трафiмавiча Каўко 23 верасня 2012 года.

Творы правіць

Аўтар кніг:

  • «Смех не грэх» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2005),
  • «Пад гоман вогнішча»(«Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2007),
  • «Мая сцежка. Лістаючы памяць» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2011),
  • «Неад’емнае» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2012),

Публікацыі ў літаратурных зборніках:

  • «Вожык смяецца» (Мінск, выдавецтва «Юнацтва», 1992)
  • «На сонечных сцежках» (Мінск, «Юнацтва», 1994)
  • «Ясельда» (Іванава, «Іванаўская раённая друкарня», 2006)

Ацээнкі правіць

Аб жыцці і творчасці аўтара пісалі:

  • Кніга «Памяць»: гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна (Мінск, БЕЛТА,2000)
  • «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008)

Артыкулы:

  • «Паважаны. Заслужаны,Ганаровы!»: Анатоль Крэйдзіч, газета «Чырвоная звязда»(21.08.2009)
  • «Богатый летами, но молод душой»: Л. Хмелеўская, «Інформ-прагулка» (Лунінец, 13.05.2010)
  • ПРАДМОВА: «Век — як помнік»: Анатоль Крэйдзіч да кнігі «Неад’емнае»(«Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2012)