Аляксей Уладзіміравіч Полазаў

рускі і беларускі архітэктар

Аляксей Уладзіміравіч Полазаў — інжынер-архітэктар[1].

Аляксей Уладзіміравіч Полазаў
Дата нараджэння 1820
Дата смерці 1903
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З 25 мая 1851 года працаваў звышштатным тэхнікам у будаўнічым аддзяленні віленскага губернскага праўлення[1]. З 13 ліпеня 1872 года малодшы інжынер у тым самым аддзяленні[2].

З 12 верасня 1885 па 1903[3] год на пасадзе віленскага губернскага архітэктара[4].

Памёр у 1903 годзе.

Творчасць

правіць

Архітэктар спраектаваў у Віленскай губерні каля 40 праваслаўных цэркваў і іншых культавых пабудоў[5]. Шмат займаўся рэстаўрацыяй розных будынкаў у Віленскім Старым горадзе.

Асобныя творы

правіць
 
Царква прападобнай Марыі Егіпецкай (Вілейка).
 
Бізнес-цэнтр GO9  (літ.)
 
Непабудаваны праект Віленскай харальнай сінагогі аўтарства А. Полазава
 
Царква ў Куранцы
 
Абедзве лідскія сінагогі
 
Пярэдні фасад з праекта Вялікай лідскай сінагогі

Узнагароды

правіць
  • Ордэн Святой Ганны 2-й ступені[1]
  • Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені[1]
  • меў пярсцёнак, упрыгожаны каштоўнымі камянямі, дараваны гасударыней імператрыцай[1]
  • Медаль у памяць вайны 1853-56 гадоў[1]

Зноскі