Аляксей Уладзіміравіч Ягораў
Аляксей Уладзіміравіч Ягораў (нар. 16 снежня 1969, Новасакольнікі, Пскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 2021 года.
Аляксей Уладзіміравіч Ягораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1969[1] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | юрыст, выкладчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (2020) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (27 лістапада 2019) |
Біяграфія
правіцьУ 1990—1995 гадах навучаўся ва Украінскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі па спецыяльнасці «Правазнаўства», атрымаў кваліфікацыю «Юрыст». У 1995—1997 гадах працаваў у Віцебскім філіяле МІПСА: загадчыкам кафедры прававых дысцыплін, дэканам юрыдычнага факультэта. У 1997—2014 гадах працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце: старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства, в.а. дэкана юрыдычнага факультэта. У 1999 годзе абараніў дысертацыю кандыдата юрыдычных навук. У 2000—2014 гадах дэкан юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2014—2020 гадах рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. 29 ліпеня 2021 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[4].
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ПП НС[5].
Ягораў абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі параўнальнага права (Парыж), з’яўляецца членам кваліфікацыйнай калегіі Віцебскага абласнога суда , старшынёй савета віцебскага абласнога аддзялення Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, лаўрэатам юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненні ў галіне прававога выхавання.
Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1999 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук, у 2001 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Права».
Доктарская дысертацыя абаронена ў Маскоўскім дзяржаўным юрыдычным універсітэце імя А. Я. Кутафіна (2019). Па выніках пераатэстацыі пастановай Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2022 года № 11 прысуджана вучоная ступень доктара юрыдычных навук. У 2023 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.
Аляксей Ягораў — заснавальнік навуковай школы параўнальнага правазнаўства ў Рэспубліцы Беларусь. Эксперт у галіне комплекснага даследавання тэарэтычна-метадалагічных праблем параўнальнага правазнаўства, а таксама пытанняў рэалізацыі замежнага прававога досведу ў розных прававых сістэмах сучаснасці з дапамогай прававой рэцэпцыі.
Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі параўнальнага права.
Ганаровы доктар Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі.
Намеснік старшыні экспертнай рады ВАК Рэспублікі Беларусь па юрыдычнай галіне навукі.
Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання па эканамічнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Член Каардынацыйнай навукова-метадычнай рады вучэбна-метадычных аб’яднанняў у сферы вышэйшай адукацыі.
Аляксей Ягораў уваходзіць у склад вучонага савета Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйных калегій некалькіх беларускіх і замежных навуковых часопісаў (Веснік Санкт-Пецярбургскай юрыдычнай акадэміі, часопіс «Вышэйшая школа», навукова-практычны часопіс «Право.by»).
Галоўны рэдактар зборніка «Навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта».
Узнагароды
правіць- Лаўрэат вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненні ў галіне прававога выхавання (2009 г.)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019)[6]
- Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2019)
- Ганаровая грамата Еўразійскай Эканамічнай Камісіі (2022)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2024)
- і іншыя
Міжнародныя санкцыі
правіць21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[7]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Ягораў як намеснік старшыні парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новай рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях ад 1 сакавіка 2021 года, якая санкцыянуе адвольныя арышты і накладае павышаную адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сімволікі[8]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю і вяршэнства права ў Беларусі, ён нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[8].
6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Ягорава ўнесла і Швейцарыя[10].
Навуковыя працы
правіць- Егоров, А. В. Введение в теорию сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Новополоцк : ПГУ, 2007. — 191 с.
- Егоров, А. В. Теоретико-методологические основания сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2014. — 207 с. — Библиогр.: с. 184—206.
- Егоров, А. В. Белорусская правовая система на современной юридической карте мира / А. В. Егоров. — Киев-Львов : ЛУВС, 2012. — 34 с.
- Егоров, А. В. Сравнительное правоведение : (теоретико-методологические основания) / А. В. Егоров. — Москва : LAMBERT Academic Publishing, 2013. — 297 с.
Крыніцы
правіць- ↑ а б http://egorov.house.gov.by/ru/byography-ru/
- ↑ http://bseu.by/russian/news/202108020.htm
- ↑ https://belta.by/president/view/lukashenko-soglasoval-naznachenie-rektorov-v-treh-vuzah-452729-2021/
- ↑ Назначэнні ў мясцовай вертыкалі, МУС, ВНУ і на прадпрыемствах - падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі(нявызн.). БЕЛТА (29 ліпеня 2021). Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ Ягораў Аляксей Уладзіміравіч(недаступная спасылка). Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2019 года № 801 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс . Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ а б COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions