Аляксей Фёдаравіч Брагін
Аляксей Фёдаравіч Бра́гін[1] (руск.: Алексей Фёдорович Брагин; 27 сакавіка 1905, в. Бурцава, Багародзіцкі раён, Горкаўская вобласць — 9 кастрычніка 1941) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай і Палескай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Аляксей Фёдаравіч Брагін | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1941 (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1926 года. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940). З ліпеня 1940 года намеснік загадчыка аддзела, з сакавіка 1941 года сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 сакратар Мінскага абкама КП(б)б, ствараў падпольныя райкомы КП(б)Б, арганізоўваў партызанскія атрады ў Мінскай і Палескай абласцях[2].
У кастрычніку 1941 пры выкананні задання па арганізацыі партызанскага атрада схоплены гітлераўцамі каля в. Чырвоная Паляна Любанскага раёна. Забіты пры спробе да ўцёку. Яго імем названа 121-я партызанская брыгада, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Мінскай і Палескай абласцях[2].
У Любані ў 1964 годзе на ўшанаванне яго памяці ўстаноўлены помнік.
Зноскі
- ↑ БелЭн 1997.
- ↑ а б в Брагин Алексей Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.
Літаратура
правіць- Бра́гін Аляксей Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 227. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- Брагин Алексей Федорович у праекце выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Беларусі «Партизаны Беларуси» (руск.)