Аляксей Дзмітрыевіч Хадневіч
Аляксей Хадневіч (нар. 2 лістапада 1987, Свіслач) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Астравец».
Поўнае імя | Аляксей Дзмітрыевіч Хадневіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 лістапада 1987[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 87 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец мінскай «Зоркі-БДУ», выступаў таксама за рэзервовыя каманды «Дарыды» і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе далучыўся да дзяржынскай «Лівадыі», разам з якой стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі. На наступны год перайшоў у «Рудзенск», якому дапамог перамагчы ў Другой лізе і выйсці ў Першую лігу. У другой палове сезона 2010 гуляў за мінскі СКВІЧ, які заняў у Першай лізе другое месца, але ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе саступіў жодзінскаму «Тарпеда». У пачатку 2011 года зноў гуляў за «Рудзенск», пасля перайшоў у «Гарадзею», дзе не здолеў замацавацца ў аснове.
Сезон 2012 зноў пачынаў у Другой лізе ў дзяржынскай «Лівадыі», пасля перабраўся ў «Зорку-БДУ». У першай палове 2013 года паўторна далучыўся да СКВІЧа, аднак каманда была аўтсайдарам Першай лігі, і паcля першай паловы сезона вярнуўся ў «Зорку-БДУ». У сезоне 2014 сталічны клуб атрымаў месца ў Першай лізе, а Хадневіч стаў адным з асноўных ігракоў каманды.
У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Сяргеем Русецкім на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[2], у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак у аснове замацавацца не здолеў, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу. З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3]. У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы»[4], дзе выступаў на працягу двух гадоў.
У пачатку 2018 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі», аднак клуб не атрымаў ліцэнзію на сезон 2018. Там не менш, у красавіку папоўніў склад каманды, якая заявілся ў Другую лігу[5]. Забіў за сезон 11 галоў і дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу, аднак сам у лютым 2019 года пакінуў каманду[6]. Сезон 2019 пачаў у складзе «Узды», з 30 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі.
У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе. Стаў асноўным нападнікам каманды, дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2020 пакінуў «Шахцёр». У сакавіку 2021 года стаў іграком «Астраўца»[7].
ДасягненніПравіць
Зноскі
- ↑ Aleksey Khodnevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Днепр» арендовал Русецкого и Ходневича (руск.)
- ↑ Юзвович, Ходневич и Кухаренок стали игроками «Смолевичей-СТИ» (руск.)
- ↑ Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав «Орши» (руск.)
- ↑ Ходневич сменил «Оршу» на НФК «Крумкачы» (руск.)
- ↑ Ходневич покинул НФК (руск.)
- ↑ Букаткин, Кашевский и Ходневич продолжат свои карьеры в "Островце"
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)