Аляксей Анатолевіч Халецкі

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Аляксей Халецкі)

Аляксей Халецкі (нар. 19 чэрвеня 1984, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Футбол
Аляксей Халецкі
Поўнае імя Аляксей Анатолевіч Халецкі
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1984(1984-06-19)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 36 (2)
2004   Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 7 (0)
2008   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 13 (0)
2009 Беларусь Белшына (Бабруйск) 25 (2)
2010 Узбекістан Маш’ал (Мубарэк) 9 (0)
2010 Беларусь Віцебск 12 (0)
2011—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 32 (2)
2013 Беларусь Віцебск 12 (3)
2013 Беларусь Слуцк 10 (1)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (3)
2015—2016 Беларусь Гарадзея 32 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2017—2021 Беларусь Гарадзея трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай футбольнай школы, доўгі час гуляў за БАТЭ, але не здолеў замацавацца ў аснове. Пазней выступаў за розныя беларускія клубы, гуляў ва Узбекістане.

У студзені 2011 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». Большую частку сезона 2012 прапусціў з-за траўмы.

У красавіку 2013 года перайшоў у «Віцебск», але ў жніўні 2013 года пакінуў віцебскі клуб і стаў іграком «Слуцка»[2]. Дапамог слуцкаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе.

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[3]. У якасці асноўнага абаронцы прывёў мікашэвіцкі клуб да перамогі ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года перайшоў у «Гарадзею»[4]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[5], але на полі ў сезоне 2016 з’яўляўся рэдка.

Міжнародная кар’ера правіць

Згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера правіць

У студзені 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў «Гарадзеі»[6]. Заставаўся трэнерам «Гарадзеі» да студзеня 2021 года, калі разам з усім трэнерскім штабам пакінуў клуб[7], а неўзабаве «Гарадзея» спыніла існаванне. Пазней стаў працаваць з дзіцячымі камандамі ў Польшчы[8].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 дубль БАТЭ   12 2
2002 дубль БАТЭ   21 1
2003 дубль БАТЭ   25 1
2004 Д1 Зорка-ВА-БДУ   7 0
2005 Д1 БАТЭ   16 0
2006 Д1 БАТЭ   20 2
2008 (1) дубль БАТЭ   7 0
2008 (2) Д1 Тарпеда   13 0
2009 Д2 Белшына   25 2
2010 (1) Д1 Маш’ал   9 0
2010 (2) Д1 Віцебск   12 0
2011 Д1 Белшына   23 1
2012 Д1 Белшына   9 1
2013 (1) Д2 Віцебск   12 3
2013 (2) Д2 Слуцк   10 1
2014 Д2 Граніт   28 3
2015 Д2 Гарадзея   26 0
2016 Д1 Гарадзея   6 0

Зноскі

Спасылкі правіць