Аляксей Сяргеевіч Шалашнікаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Шалашнікаў)

Аляксей Шалашнікаў (нар. 22 сакавіка 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).

Футбол
Аляксей Шалашнікаў
Поўнае імя Аляксей Сяргеевіч Шалашнікаў
Нарадзіўся 22 сакавіка 2002(2002-03-22)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 85 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 50
Маладзёжныя клубы
0000—2019 Беларусь Белкард (Гродна)
2016—2019   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2021   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 15 (0)
2022   Беларусь Нёман (Гродна) 10 (0)
2023—   Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 мая 2021

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец гродзенскай школы «Белкард», пазней навучаўся ў Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння акадэміі ў 2019 годзе далучыўся да барысаўскага БАТЭ, што выклікала незадаволенасць гродзенскага «Нёмана», які меў першачарговае права на іграка[2]. У БАТЭ стаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай БАТЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў з’яўляцца ў стартавым складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных.

У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[4], аднак у студзені 2022 года зноў стаў трэніравацца з камандай, а ў лютым арэнда была падоўжана да канца 2022 года[5]. Але, у сакавіку 2022 года па пагадненні бакоў арэнднае пагадненне было прыпынена[6] і неўзабаве абаронца далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[7]. У гродзенскім клубе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, за сезон 2022 правёў 10 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Беларусі.

У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ[8], а ў студзені 2023 года на правах арэнды стаў іграком мазырскай «Славіі»[9].

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль БАТЭ   1 0
2020 дубль БАТЭ   18 1
2021 Д1 Іслач   15 0
2022 Д1 Нёман   10 0

Зноскі

СпасылкіПравіць