Аляксей Юр’евіч Герман
Аляксей Юр’евіч (Георгіевіч) Ге́рман (руск.: Алексе́й Ю́рьевич (Гео́ргиевич) Ге́рман; 20 ліпеня 1938 — 21 лютага 2013) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінаакцёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1994).
Аляксей Юр’евіч Герман | |
---|---|
руск.: Алексей Юрьевич Герман | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 2013[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Паўлавіч Герман[d] |
Жонка | Svetlana Karmalita[d] |
Дзеці | Aleksei Alekseivich German[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0314516 |
Біяграфія
правіцьАляксей Герман нарадзіўся 20 ліпеня 1938 года ў Ленінградзе. Сын пісьменніка Юрыя (Георгія) Германа і Таццяны Аляксандраўны Рытэнберг.
У 1960 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі (ЛГІТМіК) (майстэрня Рыгора Козінцава, кіраўнік курса Аляксандр Музіль).
Працаваў у Смаленскім драматычным тэатры, затым, у 1961—1964 гадах, — у Ленінградскім Вялікім драматычным тэатры з Георгіем Таўстаногавым.
З 1964 года — другі рэжысёр, затым рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі «Ленфільм». Яго фільм «Праверка на дарогах» праляжаў на паліцы 15 гадоў і быў выпушчаны на экран толькі падчас Перабудовы. У 1985 годзе абраны сакратаром Саюза кінематаграфістаў СССР.
У 1990 годзе арганізаваў кінастудыю «СПіЭФ» (Студыя першага і эксперыментальнага фільма) і да сваёй смерці ў 2013 годзе быў яе мастацкім кіраўніком.
Зноскі
- ↑ а б Герман Алексей Юрьевич // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119213427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.