Аляксей III Ангел (грэч. Αλέξιος Γ' Άγγελος; каля 1153 — 1211) — візантыйскі імператар, які кіраваў у 11951203 гадах.

Аляксей III Ангел
грэч. Αλέξιος Γ' Άγγελος
Партрэт Аляксея III Ангела ў форме манеты з «Promptuarii Iconum Insigniorum» — зборніка біяграфій, выдадзенага ў 1553 годзе
Партрэт Аляксея III Ангела ў форме манеты з «Promptuarii Iconum Insigniorum» — зборніка біяграфій, выдадзенага ў 1553 годзе
Візантыйскі імператар
8 красавіка 1195 — 1 жніўня 1203
Папярэднік Ісак II Ангел
Пераемнік Ісак II Ангел і Аляксей IV Ангел
Нараджэнне 1153
Смерць 1211
Род Ангелы
Бацька Андронік Дука Ангел[d][1]
Маці Ефрасіння Ангеліна[d]
Жонка Ефрасіння Дукіня Каматыра[d][2]
Дзеці Ганна Ангеліна, Ірына Ангеліна[d] і Еўдакія Ангеліна Камніна[d][1]
Веравызнанне Праваслаўе
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Калі яго малодшы брат Ісак стаў басілеўсам, Аляксей змог вярнуцца на радзіму і дасягнуць рангу севастакратара. У падзяку за аказаную дапамогу ён асляпіў кіраўніка і сам заняў рамейскі прастол. Але новы васпан нічым не адрозніваўся ад свайго папярэдніка, і краіна, якая знаходзілася ў заняпадзе, была аддадзена пад уладу арыстакратаў. Праз некалькі гадоў сыну зрынутага імператара Аляксею IV атрымалася з дапамогай удзельнікаў Чацвёртага крыжовага паходу вярнуць адняты прастол. Але пасля гэтага Ангелы кіравалі Канстанцінопалем толькі паўгода, затым горад патрапіў у рукі еўрапейцаў, а краіна распалася на шэраг дзяржаў.

Усё сваё далейшае жыццё Аляксей III правёў у туляннях па былых землях Візантыі, але нідзе не мог знайсці прытулку. Толькі ў 1210 годзе ён знайшоў прытулак пры двары даўняга праціўніка імперыі — Канійскага султаната. Там ён вырашыў заняць прастол Нікейскай імперыі, дзе кіраваў яго ўласны зяць Феадор I Ласкарыс. Заключыўшы саюз з мусульманамі, Ангел прайграў генеральную бітву і скончыў свае дні ў манастыры.

Продкі правіць

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць