Аляксей I Вялікі Камнін
Аляксе́й I Вялі́кі Камні́н (грэч.: Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός; 1181, Канстанцінопаль — 1222, Трапезунд) — першы імператар Трапезундскай імперыі ў 1204—1222 гадах, заснавальнік дынастыі Вялікіх Камнінаў.
Аляксей I Вялікі Камнін Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1204 — 1222 | |||
Пераемнік | Андронік I Гід | ||
Дзейнасць | суверэн | ||
Нараджэнне | 1181 Канстанцінопаль, Візантыйская імперыя | ||
Смерць | 1 лютага 1222 Трапезунд, Трапезундская імперыя | ||
Дынастыя | Дынастыя Камнінаў | ||
Бацька | Мануіл Камнін | ||
Маці | Русудан (царэўна Грузіі, дачка Георгія III і Бурдухан, сястра царыцы Тамары) | ||
Жонка | каля Theodora Axouchina[d] | ||
Дзеці | Мануіл I Вялікі Камнін, John I of Trebizond[d] і Komnene, daughter of Alexios I of Trebizond[d] |
ПаходжаннеПравіць
Аляксей быў сынам севастакратара Мануіла Камніна і даводзіўся ўнукам візантыйскаму імператару Андроніку I. Пасля гібелі сваіх дзеда і бацькі ў выніку перавароту ў 1185 годзе ў Канстанцінопалі, малалетніх Аляксея і яго брата Давіда тайна вывезлі ў Грузію да іх цёткі, царыцы Тамары.
Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе ў выгнаннікаў з'явілася магчымасць паспрабаваць вярнуць сабе імператарскую ўладу. Пры ваеннай падтрымцы Грузіі, Аляксей і Давід зацвердзілі сваю ўладу ў некалькіх гарадах на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора, і неўзабаве пасля гэтага Аляксей быў абвешчаны імператарам.
Аднак пасля некалькіх паражэнняў трапезундцаў ад войскаў нікейскага імператара Феадора Ласкарыса і сельджукаў, Аляксею прыйшлося адмовіцца ад прэтэнзій на агульнавізантыйскі прастол і прызнаць васальную залежнасць ад Канійскага султаната.
У вялікай ступені дзякуючы гэтаму, а таксама палітычнаму саюзу з Грузіяй, досыць слабая ў ваенным плане Трапезундская імперыя была ў стане на працягу дзвюх з паловай стагоддзяў захоўваць уласную дзяржаўнасць.
Шлюб і дзеціПравіць
- Жонка: Феадора Аксухіна (?), дачка Іаана Камніна, прадстаўніка шляхетнага візантыйскага роду
- Іаан I Аксух Вялікі Камнін (пам. 1238), імператар Трапезунда
- дачка; муж: Андронік I Гід (пам. 1235), імператар Трапезунда
- Мануіл I Вялікі Камнін (1218-сакавік 1263), імператар Трапезунда
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Алексей Комнин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Fondation for Medieval Genealogy : Імператары Трапезунда(англ.)
Папярэднік: новы тытул |
Трапезундскі імператар 1204—1222 |
Пераемнік: Андронік I Гід |