Аляксій II (Патрыярх Маскоўскі)

Аляксíй II (у свеце Аляксей Міхайлавіч Рыдыгер; 23 лютага 1929, Талін, Эстонія — 5 снежня 2008, пас. Перадзелкіна, Маскоўская вобласць) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; з 10 чэрвеня 1990 — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ.

Аляксій II

15-ы Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
7 чэрвеня 1990 — 5 снежня 2008
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Патрыярх Пімен
Пераемнік Патрыярх Кірыл
Мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі
29 ліпеня 1986 — 19 ліпеня 1990
Папярэднік Антоній (Мельнікаў)
Пераемнік Іаан (Снычаў)
5-ы Кіраўнік справамі Маскоўскай Патрыярхіі
22 снежня 1964 — 29 ліпеня 1986
Папярэднік Пімен (Ізвекаў)
Пераемнік Сергій (Пятроў)
Мітрапаліт Талінскі і Эстонскі
да 25 лютага 1968 года — архіепіскап
3 верасня 1961 — 28 ліпеня 1986
Папярэднік Іаан (Аляксееў)
Пераемнік Карнілій (Якабс)
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць праваслаўны святар, палітык
Імя пры нараджэнні Аляксей Міхайлавіч Рыдыгер
Нараджэнне 23 лютага 1929(1929-02-23)[1][2]
Смерць 5 снежня 2008(2008-12-05)[1][2] (79 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Рыдыгеры
Бацька Mikhaïl Alexandrovitch Rüdiger[d]
Прыняцце свяшчэннага сану 17 красавіка 1950
Прыняцце манаства 3 сакавіка 1961

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся 23 лютага 1929 года ў Таліне (Эстонія). У 1950 годзе стаў дыяканам, затым свяшчэннікам, прызначаны настаяцелем храма ў горадзе Йыхві (Эстонская ССР). У 1953 годзе скончыў Ленінградскую духоўную семінарыю, атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. У 1957 годзе пераведзены ў Тарту, дзе стаў благачынным Тартускай акругі. У 1961 годзе прыняў манаства з імем Аляксій (у гонар іншага, чым пры нараджэнні, святога з такім імем). У тым жа годзе прызначаны епіскапам Талінскім і ўсяе Эстоніі (з 1964 года — архіепіскап, з 1968 — мітрапаліт). З 1961 года таксама намеснік старшыні адзела знешніх сувязяў РПЦ, з 1964 — кіраўнік справамі Маскоўскай Патрыярхіі. У 1971 годзе ўзнагароджаны правам нашэння другой панагіі. У 1984 атрымаў ступень доктара багаслоўя.

У 1986 годзе прызначаны мітрапалітам Ленінградскім і Ноўгарадскім з кіраваннем Талінскай епархіяй. 7 чэрвеня 1990 года на Памесным Саборы абраны Патрыярхам, атрымаў больш галасоў, чым іншыя кандыдаты — Уладзімір (Сабадан) (цяпер прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхата) і Філарэт (Дзенісенка) (цяпер кіраўнік некананічнага «Кіеўскага Патрыярхата»).

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі РПЦ, СССР, Расіі і іншых дзяржаў.

Памёр 5 снежня 2008 года ў пас. Перадзелкіна Маскоўскай вобласці.

«Чорная каса патрыярха» Правіць

Дзякуючы заяве эканомкі патрыярха ігуменні Філарэты (Аляксандра Смірнова) у Арбітражны суд г. Масквы, высветлілася, што на рахунках «Знешпрамбанка» (спыніў дзейнасць 21 студзеня 2016 г.) ляжалі грошы патрыярха, якія павінны былі б дастацца Філарэце па завяшчанні, напісанаму ў 1976 г. Суд задаволіў патрабаванне толькі на 297,5 мільёна рублёў, з заяўленых 305,6 мільёнаў руб. У 2009 г. спадчыну складалася з двух доларавых рахункаў, а таксама рахункаў у еўра і рублях[3].

Зноскі