Аляска
| |||||
![]() Іншыя штаты ЗША | |||||
Плошча — Усяго |
1 717 854 км² | ||||
Насельніцтва - Усяго — Шчыльнасць |
каля 700 тыс. чал. 0,42/км² |
Аляска (англ.: Alaska) — штат ЗША, які знаходзіцца на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі. Не мае агульнай мяжы з іншымі штатамі. Самы вялікі штат па плошчы.
ГеаграфіяПравіць
Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў. Аддзяляецца ад Расіі Берынгавым пралівам. Ад асноўнай часткі ЗША аддзелены тэрыторыяй Канады. Акрамя мацерыковай часткі займае Алеуцкія астравы, архіпелаг Аляксандра і інш.
Хрыбет Брукса. Арктычная нізіна.
На тэрыторыі штата знаходзіцца самая высокая гара Паўночнай Амерыкі — Мак-Кінлі (6 194 м) і вулкан Паўлава. Нацыянальны парк Дэналі.
Сталіца штата — горад Джуна. Найбуйнейшы горад — Анкарыдж. Іншыя населеныя пункты: Сітка, Кадзьяк, Нікалаеўск.
ГісторыяПравіць
На думку многіх вучоных, продкі сучасных карэнных жыхароў Аляскі (індзейцаў, эскімосаў, алеутаў) паходзяць з Паўночна-Усходняй Азіі. У XVII стагоддзі эскімосы жылі пераважна ў прыбярэжных раёнах, алеуты — на паўвостраве, індзейцы — на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы (тлінкіты і хайда) і ва ўнутраных раёнах Аляскі (атабаскі).
Галерэя здымкаўПравіць
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляска