Алёкма
Алёкма (руск.: Олёкма, якуцк.: Өлүөхүмэ) — рака ў Сібіры, правы прыток Лены. Цячэ па тэрыторыях Якуціі, Забайкальскага края, Амурскай вобласці Расіі.
Алёкма | |
---|---|
руск. Олёкма, як. Өлүөхүмэ | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1436 км |
Басейн | 210 000 км² |
Расход вады | 1 950 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ябланавы хрыбет |
• Месцазнаходжанне | Алёкмінскі Станавік |
• Каардынаты | 53°44′42″ пн. ш. 117°20′16″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лена |
• Месцазнаходжанне | на ўсход ад Алёкмінска |
• Каардынаты | 60°22′27″ пн. ш. 120°40′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лена |
Краіна | |
Рэгіёны | Якуція, Забайкальскі край, Амурская вобласць |
Код у ДВР | 18030400112117200009486 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 1436 км. Плошча вадазбору 210 000 км². Сярэдні расход вады 1950[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 61,544[1] км³/год. Рака Алёкма бярэ пачатак у горнай мясцовасці на тэрыторыі Забайкальскага края. Верхняе цячэнне ў межах Алёкмінскага Cтанавіка. Далей рака працякае па ўсходняй частцы Алёкма-Чарскага нагор’я. Упадае ў Лену у напрамку на ўсход ад горада Алёкмінск. Рэчышча звілістае. Хуткасць стала змяняецца. На тэрыторыі Якуціі ёсць парогі. Дно пясчанае і камяністае. Сярод прытокаў: Тарын, Чара, Шаман, Тургунча, Авіка, Укурум і інш. Рака суднаходная на адлегласці 406 км ад вусця.
Рака Алёкма — папулярны турыстычны маршрут. На берагах сустракаюцца старажытныя наскальныя надпісы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 317. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)