Адкрыць галоўнае меню

Алімпійскі ордэнордэн Міжнароднага алімпійскага камітэта, які прысуджаецца за асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам. Заснаваны ў 1974 годзе.

Алімпійскі ордэн
Ordine Olimpico.jpg
Краіна Алімпійскі сцяг МАК
Тып ордэн Міжнароднага алімпійскага камітэта
Кім уручаецца Міжнародны алімпійскі камітэт
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 1974 год
Commons-logo.svg Алімпійскі ордэн на Вікісховішчы

Змест

Ступені ордэнаПравіць

Першапачаткова меў тры ступені:

  • Залаты Алімпійскі ордэн.
  • Сярэбраны Алімпійскі ордэн.
  • Бронзавы Алімпійскі ордэн.

З 1984 гады ўручаюцца толькі дзве ступені — Залаты ордэн і Сярэбраны ордэн[1].

Правілы ўзнагароджанняПравіць

 
Ганаровы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі каноэ Ульрых Фельдхоф c Алімпійскім ордэнам (2009)

Ордэн з'яўляецца персанальнай узнагародай, якая прысуджаецца ад імя МАК за асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам.

Дзеючыя члены МАК ордэнам не ўзнагароджваюцца.

З 2002 года ўведзены дадатковыя абмежаванні на ўзнагароджанне ордэнам:

  • Спынена ўзнагароджанне спартсменаў-уладальнікаў алімпійскіх медаляў, паколькі яны ўжо маюць найбольш прэстыжную ўзнагароду ў алімпійскім руху.
  • Абмежавана колькасць узнагарод, якія прысуджаюцца дзеячам адной краіны: не больш за адзін ордэн у год.

Зноскі

  1. Marie-Hélène Roukhadzé The Olympic Order (англ.) . The Olympic Winter Games: Fundamentals and Ceremonies. МАК (31 студзеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 21 снежня 2011.

СпасылкіПравіць