Алімпійскі стадыён (Пхёнчхан)

Алімпійскі стадыён Пхёнчхан — часовы стадыён у Паўднёвай Карэі. Пабудаваны ў 2017 годзе толькі для правядзення цырымоніі адкрыцця і закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года і зімовых Паралімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі. Размешчаны ў горадзе Тэгвалён-Мён, за два кіламетры на поўнач ад гарналыжнага курорта Альпензія.

Алімпійскі стадыён (Пхёнчхан)

Стадыён сяміпавярховы (плюс адзін падземны ўзровень), меў форму пяцівугольніка і мясціў 35 тысяч гледачоў. Пасля заканчэння Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў стадыён быў знесены. Адна трыбуна стадыёна была пакінутая беззменна і ў цяперашні час выкарыстоўваецца як офіс Мемарыяльнага фонду Пхёнчхана 2018 года і як мемарыял зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане 2018 года.

Спасылкі правіць