Алімпік (хрыбет)

(Пасля перасылкі з Алімпік, хрыбет)

Алімпік, або Алімпійскія горы (англ.: Olympic Mountains) — горны хрыбет у сістэме Берагавых хрыбтоў Паўночнай Амерыкі, у штаце Вашынгтон (ЗША). Размешчаны на паўвостраве Алімпік.

Алімпік?
англ. Olympic Mountains
Хрыбет Алімпік. Здымак NPS.
Хрыбет Алімпік. Здымак NPS.
47°39′ пн. ш. 123°40′ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнВашынгтон
Горная сістэмаБерагавыя хрыбты 
Плошча14 337 км²
Даўжыня162 км
Шырыня159 км
Найвышэйшая вяршыняГара Алімпус, Вашынгтон 
Вышыня2427 м 
Алімпік (хрыбет) (ЗША)
Алімпік (хрыбет)
Алімпік (хрыбет) (Вашынгтон)
Алімпік (хрыбет)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Хрыбет складзены кварцытамі, гліністымі сланцамі і інтрузіўнымі пародамі. Найвышэйшая вяршыня — гара Алімпус (2427 м). На схілах растуць высокаствольныя хвойныя лясы, вяршыні пакрытыя альпійскімі лугамі і ледавікамі. Большая частка гор знаходзіцца ў складзе нацыянальнага парку Алімпік.

Горы Алімпік — адзін з самых вільготных раёнаў ЗША, тут выпадае звыш 2000 мм ападкаў у год.

Спасылкі правіць