Аліна Шапачнікаў
Аліна Шапачнікаў (польск.: Alina Szapocznikow; 16 мая 1926, Каліш, Польшча — 2 сакавіка 1973, Пасі, Францыя) — польскі скульптар і графік яўрэйскага паходжання.
Аліна Шапачнікаў | |
---|---|
польск.: Alina Szapocznikow | |
Дата нараджэння | 16 мая 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1973[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптарка, артыстка, рысавальнік, фатографка, графік |
Жанр | абстракцыянізм |
Мастацкі кірунак | абстракцыянізм і феміністычнае мастацтва[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьАліна Шапачнікаў нарадзілася 16 мая 1926 года ў горадзе Каліш ў сям'і ўрача. У час Другой сусветнай вайны з-за яўрэйскага паходжання была змешчана ў гета Пабяніцаў і Лодзі, затым знаходзілася ў канцлагерах Асвенцім, Берген-Бельзен і Тэрэзіенштат.
Пасля заканчэння вайны ў 1946—1947 гадах вучылася на скульптара ў Празе, першапачаткова ў майстэрні Отакара Велімскага, затым у Пражскай Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. Дзякуючы стыпендыі, у 1947—1950 гадах працягнула вучобу ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў, аднак з-за цяжкай хваробы яна была вымушана перапыніць вучобу і вярнуцца ў Польшчу.
У 1963 годзе Аліна Шапачнікаў ізноў пераехала ў Парыж. У 1969 годзе ў яе быў дыягнаставаны рак грудзі, і ў 1973 годзе яна памерла ў санаторыі Пра-Катанэ ў Пасі.
Асабістае жыццё
правіцьЯна была жонкай польскага гісторыка мастацтва Рышарда Станіслаўскага, іх сын Пётр жыве ў Францыі. Пасля разводу са Станіслаўскім яна выйшла замуж за польскага графіка Рамана Цяслевіча, з якім заставалася ў шлюбе да самай смерці.
Мастацкая творчасць
правіцьПражываючы ў Польшчы, яна стварала выразныя фігуратыўныя скульптуры, выкарыстоўваючы такія матэрыялы як бронза і камень. У Парыжы яна пачала эксперыментаваць з каляровымі злепкамі ўласнага цела ў поліэстэры і поліўрэтане. У апошнія гады жыцця на яе творчасці адбівалася ўсведамленне надыходзячай смерці.
Яе працы знаходзяцца ў экспазіцыі Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку, у Музея сучаснага мастацтва ў Лос-Анджэлесе, парыжскага Цэнтра Пампіду і лонданскай Галерэі Тэйт.
Зноскі
- ↑ а б Alina Szapocznikow
- ↑ а б Alina Szapocznikow // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/alina-szapocznikow-1926 Праверана 3 кастрычніка 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аліна Шапачнікаў
- Аліна Шапачнікаў на culture.pl Архівавана 3 сакавіка 2013. (англ.)
- Аліна Шапачнікаў на flickr
- Gazeta Wyborcza (польск.)