Аліўе Жыру
Аліўе́ Жыру́ (фр.: Olivier Giroud; нар. 30 верасня 1986, Шамберы, Францыя) — французскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Мілан» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года, рэкардсмен зборнай Францыі па колькасці забітых мячоў. Раней выступаў за французскія клубы, як «Грэнобль», «Істр», «Тур» і «Манпелье», вядомы па выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі». За нацыянальную зборную Францыі выступае з 2011 года. Найлепшы бамбардзір Лігі 2 у 2010 годзе і Лігі 1 у 2012 годзе.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 верасня 1986[1][2][…] (38 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 93 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Мілан | |||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьВыступы ў Францыі
правіцьПершым прафесійным клубам Аліўе Жыру быў «Грэнобль». Нападнік дэбютаваў 24 сакавіка 2006 года ў выязным матчы 31 тура Лігі 2 супраць «Геньёна»[3]. Першы гол за «Грэнобль» Жыру забіў 26 лютага 2007 года ў матчы Лігі 2 супраць «Гаўра». Гэты гол, забіты ў дадатковы да другога тайм час, прынёс камандзе Жыру перамогу з лікам 2:1. Усяго за два сезоны ў «Грэноблі» нападнік выходзіў на поле ў чэмпіянаце Францыі 23 разы, з іх толькі двойчы ў стартавым складзе. Перад пачаткам сезона 2007/08 Жыру быў аддадзены ў гадавую арэнду ў «Істр», які выступаў у той час у трэцяй паводле значнасці лізе краіны.
= «Арсенал»
правіць26 чэрвеня 2012 года Жыру падпісаў доўгатэрміновы кантракт з клубам англійскай Прэм’ер-лігі «Арсеналам». Дэбютаваў за новы клуб 18 жніўня 2012 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Сандэрленда», аднак адразу замацавацца ў англійскім футболе не здолеў, праводзіўшы не вельмі якасныя гульні. Свой першы гол за «Арсенал» забіў 26 верасня, у пераможнай кубкавай гульні супраць «Ковентры Сіці», якая скончылася з лікам 6:1[4]. Першы гол у Прэм’ер-лізе забіў толькі 6 кастрычніка ў гульні супраць «Вест Хэма», дзе таксама асіставаў Тэа Уолката[5]. З цягам часу Аліўе стаў прызвычайвацца да англійскага футболу, усё часцей забіваючы мячы і адаючы галавыя перадачы. 6 лістапада ігрок забіў за клуб першы гол у Лізе чэмпіёнаў, у нічыйнай гульне супраць нямецкага «Шальке 04» (2:2). Дзякуючы добрай гульні ў студзені 2013 года Жыру атрымаў прыз лепшага іграка «Арсеналу», паводле меркаванняў заўзятараў. На канец першага сезона ў складзе «кананіраў» Аліўе меў на сваім рахунку 17 галоў за клуб ва ўсіх турнірах (11 у Прэм’ер-лізе).
Пасля добрай формы, якую ігрок дэманстраваў у перадсезонных матчах сезона 2012/13, Аліўе забіў у першым матчы новага сезона Прэм’ер-лігі ў гульне супраць «Астан Вілы», аднак «Арсенал» саступіў з лікам 3:1[6]. Ужо на наступным тыдні ў гульне Лігі чэмпіёнаў супраць турэцкага «Фенербахчэ» Жыру адзначыўся ізноў, рэалізаваўшы пенальці. Праз чатыры дні, у рамках матча англійскай лігі супраць «Фулхэма» французскі нападнік забіў першы гол у пераможнам для «кананіраў» матчы (3:1)[7]. Амаль праз тыдзень ігрок адзначыўся зноў у гульні лонданскага дэрбі супраць «Тотэнхэма», дзе забіў адзіны мяч[8]. У наступных матчах ігрок працягваў дэманстраваць бліскучую гульню.
1 студзеня 2017 года забіў гол у браму «Крыстал Пэлас» з дапамогай «удара скарпіёна». Гэты гол быў пазней узнагароджаны прэміяй Пушкаша за найлепшы гол 2017 года.
«Чэлсі»
правіцьУ студзені 2018 года перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады[9]. У 2019 годзе разам з клубам перамог у Лізе Еўропы, а праз два гады — у Лізе чэмпіёнаў.
«Мілан»
правіцьМіжнародная кар’ера
правіць3 лістапада 2011 года галоўны трэнер зборнай Францыі, Ларан Блан, запрасіў Аліўе Жыру для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць зборных ЗША і Бельгіі[11]. 11 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША выйшаў на поле ў другім тайме, замяніўшы Кевіна Гамейро. У гульні супраць зборнай Бельгіі Жыру з’явіўся на поле, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а матч скончыўся з лікам 0:0. 29 лютага 2012 года Аліўе забіў свой першы гол за нацыянальную зборную ў таварыскай гульні супраць зборнай Германіі, дзе французы аказаліся мацней з лікам 2:1. Праз тры месяцы ён быў уключаны ў склад зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы 2012[12].
Дасягненні
правіць«Манпелье»:
- Чэмпіён Францыі: 2012
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Англіі: 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Пераможца Лігі Еўропы: 2019
«Мілан»:
- Чэмпіён Італіі: 2022
Францыя:
- Чэмпіён свету: 2018
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2022
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2016
Зноскі
- ↑ Olivier Giroud // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olivier Giroud // GeneaStar
- ↑ Статыстыка гульні. LPF.fr
- ↑ Arsenal 6–1 Coventry. BBC Sport.
- ↑ West Ham 1–3 Arsenal. BBC Sport.
- ↑ Arsenal 1–3 Aston Villa. BBC Sport
- ↑ Fulham 1–3 Arsenal. BBC Sport
- ↑ Arsenal 1–0 Tottenham. BBC Sport
- ↑ Жиру заключил с «Челси» контракт на полтора года. by.tribuna.com
- ↑ Футбол. "Милан" объявил о переходе Оливье Жиру из "Челси" Архівавана 18 ліпеня 2021.. by.tribuna.com
- ↑ Жиру приглашён в сборную Франции. championat.com
- ↑ Yoann Gourcuff omitted as France announce Euro 2012 squad. The Independent
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аліўе Жыру