Амалія Баварская
Герцагіня Амалія Марыя Баварская (ням.: Amalie Maria, Herzogin in Bayern, 24 снежня 1865 — 26 мая 1912) — адзіная дачка баварскага герцага Карла Тэадора і яго жонкі Сафіі Саксонскай.
Амалія Баварская | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Нараджэнне |
24 снежня 1865[1][2] |
Смерць |
26 мая 1912[1][2] (46 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Род Вітэльсбахаў |
Бацька | Карл Тэадор, герцаг Баварскі |
Маці | Сафія Саксонская[d] |
Муж | Вільгельм Карл фон Урах[5] |
Дзеці | Elizabeth, Princess of Urach and Countess of Württemberg[d][6], Karl Gero, Duke of Urach[d], Albrecht von Urach[d], Wilhelm Urach[d][7], Eberhard Urach[d][7], Marie Gabrielle Prinzessin von Urach[d][7], Margarete Prinzessin von Urach[d][7], Karola Prinzessin von Urach[d][7] і Mechtilde Prinzessin von Urach[d][7] |
Дзейнасць | арыстакратка |
![]() |
Амалія нарадзілася ў Мюнхене. 4 ліпеня 1892 года ў горадзе Тэгернзэе адбылося яе вяселле з герцагам Вільгельмам фон Урахам (марганатычная галіна Вюртэмбергскага дому), які ў 1918 год быў абвешчаны каралём Літвы і ўтрымліваў гэты тытул трохі больш за сто дзён. Амалія нарадзіла яму дзевяць дзяцей:
- Марыя Габрыэла Урахская (1893—1908).
- Лізавета Урахская (1894—1962), жонка Карла, прынца Ліхтэнштэйна, цётка Франца Іосіфа II.
- Карола Урахская (1896—1980).
- Вільгельм Урахскі (1897—1957) — уступіў у марганатычны шлюб з Элізабет Тойрэр і адмовіўся ад правапераемства.
- Карл Гера Урахскі (1899—1981) — тытулярны кароль Літвы, герцаг Урахскі.
- Маргарыта Урахская (1901—1975).
- Альбрэхт Урахскі (1903—1969).
- Эберхард Урахскі (1907—1969).
- Мехцільда Урахская (1912—2001).
Амалія памерла ў Штутгарце ва ўзросце 46 гадоў пасля нараджэння дзявятага дзіцяці.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132376040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Amalie Maria Herzogin in Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132376040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132376040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 26 верасня 2016.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Lundy D. R. The Peerage
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амалія, герцагіня Баварская