Адкрыць галоўнае меню

Амар аш-Шарыф (10 сакавіка 1932, Александрыя, Егіпет10 ліпеня 2015, Каір, Егіпет) — выбітны егіпецкі, галівудскі акцёр.

Амар Шарыф
عمر الشريف
Omar Sharif 66ème Festival de Venise (Mostra) 6.jpg
Імя пры нараджэнні: Мішэль Дэмітры Шальхуб
Дата нараджэння: 10 красавіка 1932(1932-04-10)
Месца нараджэння: Александрыя, Егіпет
Дата смерці: 10 ліпеня 2015
Месца смерці: Каір, Егіпет
Грамадзянства: Flag of Egypt.svg Егіпет
Жонка: Faten Hamama[d]
Дзеці: Tarek Sharif[d]
Адукацыя:
Прафесія:
Кар'ера: 1954—н. ч.
Кірунак: Вестэрн
Узнагароды: «Залаты глобус» (1962, 1965)
IMDb: ID 0001725
Commons-logo.svg Амар Шарыф на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Амар Шарыф нарадзіўся пад імем Мішэль Дэмітры Шальхуб 10 красавіка 1932 г ў Александрыі, Егіпет. Нарадзіўся хрысціянінам, але змяніў імя і рэлігію, каб ажаніцца на актрысе Фатэн Хамама. Яго бацька, ліванскі імігрант Джозеф Шальхуб, быў гандляром лесам, а маці, Клара Шальхуб, была егіпцянкай ліванска-палестынскага паходжання. Амар Шарыф скончыў Каледж Вікторыі ў Александрыі, а затым Каірскі ўніверсітэт з дыпломам па матэматыцы і фізіцы. Пасля гэтага ён працаваў са сваім бацькам у лесагандлі. Іх бізнес ішоў дрэнна, асабліва пасля таго, як яны ўклалі вялікую суму ў аднаўленне выкарыстання папірусу ў побыце.

У 1953 годзе ён пачаў кар'еру акцёра, згуляўшы сваю першую ролю - у егіпецкім фільме "Сляпучае сонца", затым гуляў яшчэ ў шматлікіх егіпецкіх фільмах. Яго першы англамоўны фільм - "Лоўрэнс Аравійскі", у якім ён гуляў шэрыфа Алі. За гэтую ролю ён намінаваўся на прэмію «Оскар» за лепшую ролю другога плана і атрымаў сусветную вядомасць. У 1965 годзе ён сыграў загалоўную ролю ў фільме "Доктар Жывага" па рамане Барыса Пастарнака. У 1968 годзе выканаў ролю кронпрынца Рудольфа у рамантычнай драме Тэрэнса Янга "Маерлинг". У 1969 годзе роля бандыта Джона Каларада ў вестэрне "Золата Макены".

Зноскі

СпасылкіПравіць