Аматарская хімія

Аматарская хімія або дамашняя хімія — занятак хіміяй як хобі. Аматарская хімія звычайна праводзіцца з дапамогай любых хімічных рэчываў, якія ёсць у дамашняй гаспадарцы. Яе не трэба блытаць з падпольнай хіміяй, якая ўключае незаконную вытворчасць наркотыкаў.

Вядомыя хімікі-аматары правіць

  • Піянер Інтэрнэту Вінтан Серф, сузаснавальнік Intel Гордан Мур і сузаснавальнік Hewlett Packard Дэвід Пакард усе былі хімікамі-аматарамі[1]
  • Брытанскі неўролаг Олівер Сакс у юнацтве быў захопленым хімікам-аматарам, што нават апісана ў яго мемуарах «Дзядзька Вальфрам: Успаміны пра хімічнае дзяцінства»[2]
  • Хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Лайнус Полінг у юнацтве займаўся хіміяй як аматар[3]
  • Сузаснавальнік Wolfram Research Тэадор Грэй з’яўляецца заўзятым хімікам-аматарам і калекцыянерам элементаў. Таксама ён мае асабістую калонку ў часопісе Popular Science, дзе паказвае свае хатнія эксперыменты[4]
  • Брытанскі кампазітар Эдвард Элгар займаўся аматарскай хіміяй у лабараторыі, пабудаванай у яго садзе[5]
  • Морыс Уорд, цырульнік і хімік-аматар, які вынайшаў цеплаізаляцыйны матэрыял пад назвай Starlite.

Зноскі

  1. Silberman S. Don’t Try This at Home // Wired. — 2006
  2. Sacks O. Uncle Tungsten: Memories of a Chemical Boyhood. — 2001. — Vintage Books ISBN 0-375-40448-1
  3. Goertzel R. Linus Pauling: A Life in Science and Politics. — 1995. ISBN 0-465-00672-8
  4. http://www.popsci.com/category/tags/theodore-gray
  5. Sir Edward William Elgar; Amateur Chemist-Composer

Літаратура правіць

  • Thompson R. Illustrated Guide to Home Chemistry Experiments.-2008. −432 p. ISBN 978-0596514921