Амблістэгіум

род імхоў

Амблістэ́гіум (Amblystegium) — род брыевых імхоў сямейства амблістэгіевых.

Амблістэгіум

Амблістэгіум паўзучы (Amblystegium serpens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amblystegium


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16219
NCBI  99399
EOL  47178528
IPNI  ???

Апісанне правіць

Дробныя расліны, утвараюць зялёныя або жоўта-зялёныя небліскучыя ці слаба бліскучыя плоскія дзярнінкі. Сцяблы паўэучыя, няправільна- або перыстагалінастыя, з цалкам аблісцвелымі галінкамі. Лісце дробнае ад яйцападобна-ланцэтнага да ланцэтнага, з простай жылкай, суцэльнакрайняе або зубчастае. Каробачка на доўгай ножцы, падоўжана-цыліндрычная.

Пашырэнне правіць

Шэраг відаў пашыраны ва ўмераных зонах зямнога шара, найбольш — у паўночным паўшар'і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца амблістэгіум паўзучы (Amblystegium serpens), амблістэгіум зменлівы (Amblystegium varium). Растуць на кары дрэў, камянях і вільготнай глебе. Другасныя кампаненты лясных фітацэнозаў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Амблистегиум: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)